рамяство выдзіманьня шкляных вырабаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкловыдзіма́ньне — тэхніка апрацоўкі расплаўленага шкла шляхам выдзіманьня яго ў балёнік (або дутку) з дапамогаю адмысловай трубкі(en). Асоба, якая займаецца выдзіманьнем шкла, завецца шкловыдзімальнікам, шкляром або балёначнікам.
У аснове шкловыдзіманьня, якое зьявілася ў апошнім стагодзьдзі да н. э., ляжыць выкарыстаньне дагэтуль невядомай шкляным майстрам уласьцівасьці — надзіманьня. Яно дало магчымасьць разьдзьмуваць маленькія балёнікі расплаўленага шкла, напускаючы ўнутар іх паветра. Такая ўласьцівасьць шкла палягае на ягонай вадкай структуры, дзе атамы ўтрымліваюцца разам моцнымі хімічнымі сувязямі ў бязладнай і хаатычнай сетцы[1][2][3], а таму расплаўленае шкло ёсьць дастаткова вязкім для выдзіманьня і зацьвердзяе са зьніжэньнем тэмпэратуры[4].
Каб павялічыць жорсткасьць расплаўленага шкла, што спрашчае працэс выдзіманьня, у ягоную структуру ўводзяць лёгкае зьмяненьне. Як заўважылі ў сваіх дасьледаваньнях шкляных вырабаў зь ізраільскага Сэфорысу Фішэр і МакГрэй[5], канцэнтрацыя натрыту, які ў шкле зьяўляецца развадняльнікам, у выдзіманых сасудах крыху меншая, чым у адліваных. Меншая канцэнтрацыя дазваляла шклу быць больш гнуткім для выдзіманьня.
Падчас выдзіманьня танчэйшыя слаі шкла ахаладжаюцца хутчэй за таўсьцейшыя і робяцца больш вязкія. Гэты эфэкт робіць магчымым вытворчасьць шкляных вырабаў з адзінааабразнай таўшчынёю, пазьбягаючы прарыву танчэйшых слаёў.
Трансфармацыя сыравіны ў шкло адбываецца пры тэмпэратурах каля 1300 °C. Шкло раскаляецца да белага колеру, потым пакідаецца дзеля «ўдасканаленьня» (падчас якога з расплаўленай масы выходзяць бурбалкі), пасьля чаго працоўная тэмпэратура ў печы зьніжаецца прыкладна да 1100 °C. На гэтым этапе шкло мае ярка-аранжавы колер.
Для шкловыдзіманьня выкарыстоўваюцца тры печкі. У першай знаходзіцца тыгель з расплаўленым шклом, другая выкарыстоўваецца дзеля паўторнага разагрэву кавалку падчас ягонай апрацоўкі. У трэцяй печы адбываецца павольнае ахаладжэньне шкла, якое ў залежнасьці ад памеру вырабу можа займаць ад гадзін да некалькіх дзён. Павольнае астываньне дазваляе пазьбегчы лопаньня шкла ад тэрмальнага напружаньня.
Сьпярша ў вагні разаграваюць кончык шкловыдзімальнай трубкі, якая пасьля пагружаецца ў распраўленае шкло. Шкло намотваецца на трубку, падобна як зьбіраюць чарпаком мёд. Пасьля гэтага шкло катаюць па пліце, якая традыцыйна ўяўляла сабою мармуровую пласьціну, а ў наш час найчасьцей ужываецца тоўстая сталёвая бляха. Падчас гэтага працэсу, акрамя першапачатковага наданьня формы, на паверхні расплаўленага шкла фармуецца ахалоджаны слой. Пасьля праз трубку ўдзімаецца паветра, ствараючы балён; надалей шкляр можа набраць паверх атрыманае нарыхтоўкі дадатковую колькасьць шкла, калі патрэбна.
Калі балён стаў прыкладна патрэбнага аб’ёму, фармуецца дно вырабу. Пасьля расплаўленае шкло далучаецца да сталёвага ці жалезнага кію дзеля прыданьня формы і сканчэньня вярхушкі.
Афарбаваць выраб можна некалькімі спосабамі: маканьнем шкла ў каляровы парашок ці ў большыя кавалкі, называныя фрытамі. Складаныя формы са шматлікімі дэталямі ствараюцца з рознакаляровых трасьцінак і мурынаў(en) (палачкі, разрэзаныя ўпоперак).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.