From Wikipedia, the free encyclopedia
Печ — мураванае або глінабітнае збудаваньне для ацяпленьня памяшканьня і гатаваньня страваў.
У XIX стагодзьдзі ў Расеі каміны цалкам выйшлі з моды, саступіўшы месца печцы-буржуйцы і агульным дроўным катлам ў шматкватэрных дамах.
Печ разьмяшчаюць у хаце па дыяганалі ад покуці. Таксама печ абавязкова беляць. Печ паўплывала на беларускую кухню, бо стравы ў ёй уварваюцца цягам дня. На ноч печ зачыняюць заслонкай. У паўсядзённым жыцьці агонь у печы падтрымліваюць увесь час цягам дня. Увечары вугельчыкі засыпаюць ў паглыбленьне ў печы, каб ранкам распаліць новы агонь пасьля малітвы. Удзень агонь тушаць у выпадках: 1) калі ў хаце знаходзіцца памерлы, 2) падчас мору хатняй жывёлы і эпідэміі, 3) на сьвяты адпаведна фазам руху Зямлі вакол Сонца — Каляды, Вялікдзень, Купальле і Багач. Гаспадыня пазычае гарачыя вугельчыкі зь печкі ў суседкі толькі ўдзень да заходу сонца. У новую хату пераносяць агонь зь печкі старога жытла. Печ служыць месцам адпачынку, асабліва старых людзей. Пры зьбіраньні ў дарогу печ зачыняюць і распаленую. Таксама печ зачыняюць, калі жанчыны пачынаюць прасьці і ткаць. На печы пазьбягаюць сядзеньня, калі ў ёй пякуць хлеб. Дзеля прадухіленьня незапечанасьці хлеба ў падпечча не выліваюць вадкасьць. Пасьля выманьня хлеба зь печы на яго месца кладуць пару паленаў[1].
Вячэру восеньскіх Дзядоў пачынае гаспадар, які называе імёны памерлых родзічаў, гледзячы ў комін печы (пячную трубу). Усю ноч тады комін трымаюць адчыненым. Таксама гаспадыня клікае заблукалую і згубленую жывёлу праз комін печы. Перад выхадам сватоў з хаты жаніха ягоная маці зачыняе печ засланкай і зьвязвае поясам вілкі, чапялу і качаргу, якія стаяць каля печы, каб закінуць на печ. Пры гэтым, сват грэе аб печ рукі. Таксама пры ўваходзе ў хату да нявесты сваты выказваюць вітаньне печцы. Засватаная нявеста залязае на печ, пакуль госьці перамаўляюць з бацькамі. Будучая нявеста саскоквае зь печы на падлогу, каб выказаць згоду пайсьці замуж. Пячнікі кладуць печ пад поўню, каб даўжэй служыла і лепей грэла[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.