![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Charles_Messier.jpg/640px-Charles_Messier.jpg&w=640&q=50)
Шарль Мэсье
францускі астраном / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарль Мэсье (па-француску: Charles Messier, 26 чэрвеня 1730, Баданвілер, Францыя — 12 красавіка 1817, Парыж, Францыя) — францускі астраном, чалец Парыскай акадэміі навук з 1770 году. Мэсье сыстэматычна вёў пошукі новых камэтаў. У 1763—1802 гады ён адкрыў 13 камэтаў, у тым ліку кароткапэрыядычную камэту D/1770 L1, старое абазначэньне якой ёсьць 1770 I, названую пазьней імем расейскага навукоўца Андрэя Лекселя[6]. Ён таксама склаў каталёг туманнасьцяў і зорных скупнасьцяў, які атрымаў назву ад імя астранома. Першае выданьне каталёгу выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб’ектаў. Другое выданьне каталёгу, якое пабачыла сьвет у 1781 годзе, утрымлівала 103 аб’екты. Сучасная ягоная вэрсія зьмяшчае 110 аб’ектаў, зь якіх больш за 60 былі адкрыты самім Мэсье.
Шарль Мэсье | |
па-француску: Charles Messier | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 26 чэрвеня 1730(1730-06-26)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 красавіка 1817(1817-04-12)[2][3][5][…] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | астраном |
Навуковая сфэра | астраномія |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
У гонар Мэсье названы кратэр на Месяцы ў Моры Багацьця й астэроід 7359 Мэсье.