вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шані́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 4 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце, на шашы Р85. Шані зьяўляюцца цэнтрам Шаняўскога сельсавету.
Шані | |
трансьліт. Šani | |
Першыя згадкі: | 3 жніўня 1562 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шаняўскі |
Вышыня: | 170 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 454 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225170[1] |
СААТА: | 1256880086 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′35″ пн. ш. 24°23′47″ у. д. |
± Шані |
У 1286 року ўладзімера-валынскі князь Уладзімер Васількавіч запісаў Кобрынь разам з Гародлай (за 20 км ад Шанёў) сваёй жонцы Вользе[3]. Пасьля гэтыя землі перайшлі ў валоданьне князёў кобрынскіх. Па сьмерці апошняга князя Івана Сямёнавіча княствам пэўны час валодала ягоная жонка Фядора, а неўзабаве вялікі князь Жыгімонт Стары падараваў яго Вацлаву Касьцевічу. Па сьмерці Касьцевіча ў 1532 староства ў якасьці павету ўвайшло ў склад Падляскага ваяводзтва, уладаньне каралевы Боны. Пасьля ад’езду Боны (1556) была створаная Кобрынская эканомія.
Уласна Шані ўпершыню згадваюцца 3 жніўня 1562 року ў сувязі з «валочнай памерай». У гэты дзень каралеўскі рэвізор на Палесьсі Дзьмітры Сапега разам з дабучынскім ураднікам Станіславам з Вальвору праводзілі замеры грунту. Зь іхніх запісаў вынікае, што вёска Шані належала да дабучынскага двару Кобрынскага замку, уласнасьць караля[3]. Аднак ужо ў наступным, 1563 року, той самы Дзьмітры Сапега не пералічвае Шані ў сьпісе мясцовасьцях, падлеглых рэвізіі. У гэты час вёска ўжо належыць да Чахецкага вайтоўства і завецца не Шані, а Асавая (па-польску: Osowaja). Тоеснасьць гэтых назваў пацьвярджаецца пададзеным у рэвізіі апісаньнем межаў гэтае вёскі[3]. З гэтае пары вёска стала ўваходзіць у склад маёнтку Чахец[3].
За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У 1864 року заснаваная двухклясная народная вучэльня, якая заняла будынак былой збожжавай крамы[5]. У 1866 року дзейнічалі валасное праўленьне, школа, 6 ветраных млыноў, піцейны дом.
У 1910 року 50 хат са 150 былі зьнішчаныя пажарам. Пагарэльцам былі выплачаныя страхоўкі, а тутэйшы памешчык Альбін Дзяконскі выдзеліў на пабудовы хатаў бясплатна па тры таўшчэзныя сасны[6].
За польскім часам — у гміне Шані[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1926 року школа атрымала новы будынак гміны, а пазьней была перанесеная ў цэнтар вёскі. Гэты будынак згарэў, і ў 1937 усёй вёскай быў збудаваны новы, у якім школа разьмяшчаецца й дагэтуль[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар сельсавету.
У 2006 року вёска Шані пераўтвораная ў аграгарадок[9].
Сярэдняя школа, дзіцячы садок, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт, фэльчарска-акушэрскі пункт.
Аўтамабільныя дарогі Р85 Слонім — Высокае, Н535 Пружаны — Шубічы — Клятное і Н539 Шані — Кацёлкі — Шакуны[11].
У Шанях у 1908 нарадзіўся беларускі паэт Мікола Засім.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.