Чартарыйскія
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чартарыйскія (Čartaryjskija), Чартарыскія — княскі род гербу «Пагоня». Асаблівае значэньне ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай мелі ў XVIII стагодзьдзі, калі ўзначальвалі моцную групоўку магнатаў — «фамілію», якая ў 2-й чвэрці — 2-й пал. XVIII ст. спрабавала правесьці рэформы дзяржаўнага і эканамічнага ладу Рэчы Паспалітай, арыентавалася на Расею, а па першым падзеле Рэчы Паспалітай узначаліла магнацкую апазыцыю.
Quick Facts Краіна паходжаньня, Тытул ...
![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду | Васіль Чартарыйскі |
Close
Прозьвішча атрымалі ў XV стагодзьдзі ад свайго маёнтку Чартарыйск на рацэ Стыр на Валыні (Луцкі павет Валынскага ваяводзтва). Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у канцы XVI стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва[1]. Галоўная рэзыдэнцыя — у месьце Пулавы (Люблінскае ваяводзтва).