Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Вільня)
праваслаўны храм у Вільні (Летува) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на невялікім пляцы пры зьбегу вуліцаў Вялікай, Замкавай і Латочку[lower-alpha 1]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Дзейнічае як прыпісная да Прачысьценскай саборнай царквы. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які ў выніку маскоўскай перабудовы атрымаў рысы расейска-бізантыйскай эклектыкі. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (неадназначнасьць).
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Пятніцкая царква па маскоўскай перабудове | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′51.47″ пн. ш. 25°17′21.69″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Віленская і Літоўская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | нэабізантыйскі стыль[d] |
Аўтар праекту | Мікалай Чагін[d] |
Заснавальнік | Марыя Віцебская[d] |
Дата заснаваньня | 1345 |
Сайт | paraskev.wix.com/paraske… |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы |
Пятніцкая царква — найстарэйшая царква Вільні[1], адна з архітэктурных дамінантаў Рускага Гораду. Традыцыйна лічыцца, што менавіта тут прынялі хрост віленскія мучанікі з хрысьціянскімі імёнамі Антон, Ян і Яўстах[2]: «Круглец, Кумец, Няжыла родам Літвы…», «…літоўскія ж ім імёны Круглец, Кумец, Няжыла»[3].