храм у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Падмікольлі, у абалоне Дняпра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′38″ пн. ш. 30°20′45″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Магілёўская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | 1637 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква ўваходзіць у склад комплексу Мікольскага манастыра. Тут захаваўся зроблены мясцовымі майстрамі іканастас XVII ст.
У 1636 годзе кіеўскі мітрапаліт Пётар (Магіла) атрымаў прывілей ад караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы на будаваньне ў Магілёве царквы Сьвятога Мікалая[1]. За кіраваньнем Магілёўскай япархіяй Сільвестрам (Косавам) у 1637 годзе збудавалі часовую драўляную Мікольскую царкву. Будаваньне неацепленнай мураваная царквы пачалося ў 1669 годзе, а ў 1672 годзе яе асьвяціў япіскап Феадосі I (Васілевіч)[2].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У Першую сусьветную вайну з жніўня 1915 да лістапада 1917 году ў Магілёве знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага Расейскай імпэрыі і маскоўскі гаспадар Мікалай II з сваёй вялікай сям’ёй у час знаходжаньня ў стаўцы наведваў Мікольскую царкву[3].
За савецкім часам царкоўная рэчы канфіскавалі, а іканастас зьнішчылі. У 1934 годзе па сьмерці сьвятара Міхаіла Пляшчынскага Мікольскую царкву зачынілі. У 1937 годзе ў Мікольскай царкве разьмясьцілася перасыльная турма, якая працавала тут да 1941 году. З 1946 году ў Мікольскай царкве разьмяшчалася кніжная база.
У 1991 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1995 годзе да царквы падвялі ацяпленьне.
Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Гэта 3-апсыдная крыжова-купальная базыліка з 8-гранным сьветлавым барабанам і купалам-баняй над сяродкрыжжам. Да цэнтральнага нэфу з захаду далучаецца прытвор. Галоўны фасад падзяляецца карнізамі на тры ярусы і завяршаецца дзьвюма вежамі зь фігурным франтонам паміж імі. Першы масіўны ярус аздабляецца трыма роўнымі паўцыркульнымі нішамі на ўсю вышыню і ёсьць п’едэсталам да наступных ярусаў. Другі дэкаруецца «глухой» аркатурай, пілястры якой пакрывае ляпны расьлінны арнамэнтам, злучанымі нішамі з гіркамі. У трэцім ярусе аркатурны матыў з паўкалёнкамі выяўляецца больш дэталёва. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі пілястрамі. Крылы трансэпта завяршаюцца фігурнымі шчытамі. Аконныя праёмы паўцыркульныя і лучковыя.
Інтэр’ер царквы аздабляецца манумэнтальным малярствам XVII — пачатку XIX ст. Захаваўся зроблены мясцовымі майстрамі да 1672 году 4-ярусны іканастас (скразная разьба па дрэве, пазалота), увенчаны скульптурным укрыжаваньнем у абрамленьні пышнай разьбы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.