![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/%25C5%25A0ara%25C5%25A1o%25C5%25AD%252C_Kamianieckaja%252C_Baharodzickaja._%25D0%25A8%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25BE%25D1%259E%252C_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25B5%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25281915%2529.jpg/640px-%25C5%25A0ara%25C5%25A1o%25C5%25AD%252C_Kamianieckaja%252C_Baharodzickaja._%25D0%25A8%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25BE%25D1%259E%252C_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25B5%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25281915%2529.jpg&w=640&q=50)
Царква Нараджэньня Маці Божай (Шарашоў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Нараджэ́ньня Ма́ці Бо́жай — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Шарашове. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка, на гістарычнай Камянецкай вуліцы[lower-alpha 1]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У 1960-я рокі савецкія ўлады зьнішчылі царкву, захавалася царкоўная званіца. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Царква Нараджэньня Божай Маці.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Нараджэньня Маці Божай | |
![]() Царква Нараджэньня Маці Божай, 1915 р. | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шарашоў |
Каардынаты | 52°33′17″ пн. ш. 24°12′51″ у. д. |
Канфэсія | уніяцтва |
Першае згадваньне | 1517 |
Асноўныя даты: | |
Дата скасаваньня | сярэдзіна XX стагодзьдзя |
Будынкі: | |
Рэліквіі і сьвятыні | Шарашоўскае Эвангельле |
Стан | зруйнаваная |
Царква Нараджэньня Маці Божай на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Нараджэньня Маці Божай |