From Wikipedia, the free encyclopedia
Хэрэс-дэ-ля-Франтэра (па-гішпанску: Jerez de la Frontera) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Знаходзіцца паміж горамі й Атлянтычным акіянам.
Хэрэс-дэ-ля-Франтэра | |||||
гішп. Jerez de la Frontera | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Андалюзія | ||||
Правінцыя: | Кадыс | ||||
Кіраўнік: | María José García-Pelayo Jurado[d][1] | ||||
Плошча: | 1188,23 км² | ||||
Вышыня: | 56 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 215 180 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 181,09 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 956 | ||||
Паштовы індэкс: | 11401–11579 | ||||
Нумарны знак: | CA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 36°42′0″ пн. ш. 6°7′0″ з. д. | ||||
Хэрэс-дэ-ля-Франтэра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.jerez.es/ |
Места вядома з даўніх часоў. Пазьней Хэрэс быў рымскім горадам, пад назвай Аста Рэгія (лац. Asta Regia). Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, ён знаходзіўся пад уладай вандалаў і вэстготаў, пакуль ня быў заваяваны арабамі ў 711 годзе. У XII і XIII стагодзьдзях горад значна пашырыўся, таксама была пабудаваная абарончая сыстэма гораду.
У 1231 годзе ў навакольлях гораду адбылася бітва пры Хэрэсе, дзе хрысьціянскія войскі пад камандаваньнем Альвара Пэрэса дэ Кастра, вайскавода Кастыліі і Леона, разьбілі войскі эміра Ібн Худа, нягледзячы на колькасную перавагу апошніх. Горад быў заваяваны Кастыліяй у 1264 годзе. Адкрыцьцё Амэрыкі й заваёва Гранады, у 1492 годзе, зрабіла Хэрэс адным з самых квітнеючых гарадоў Андалюзіі дзякуючы гандлю й ягонай блізкасьці да партоў Сэвільлі й Кадысу.
Хэрэс-дэ-ля-Франтэра й астатняя сталічная вобласьць Кадысу мае субтрапічны-міжземнаморскі клімат з акіянічным уплывам, характарызуецца вельмі мяккай і вільготнай зімой і доўгім цёплым гарачым і сухім летам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.