Хронас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хронас (па-грэцку: Chronos — час) — у старажытнагрэцкай міталёгіі бог-увасабленьне абстрактнага часу, пачатку й канца. Ён супрацьпастаўляецца Кайрасу — богу выпадку, канкрэтнага часу.
Згодна з вучэньнем арфікаў, Хронас стварыў з Хаосу й Этэру яйка сьвету, зь якога паўстаў Эрас. Арфікі лічылі, што Хронас нарадзіў агонь, паветра й ваду, і з гэтых элемэнтаў узьнікла некалькі пакаленьняў багоў. Некаторыя арфікі атаясамлівалі Хронаса з Кронасам (дзякуючы сугучнасьці імёнаў)[1]. Адпаведна, міты пра Кронаса былі перанесены на Хронаса.
У сучасным мастацтве Хронас адлюстроўваецца ў выглядзе старога з касой у руках. Яго атрыбутам таксама зьяўляецца пясковы гадзіньнік.