Хао́с (па-грэцку: Χάος):

  • Хаос — катэгорыя касмагоніі, першасны стан Сусьвету, бясформеная сукупнасьць матэрыі і прасторы (у супрацьлегласьць парадку)
  • Хаос — у старажытнагрэцкай міталёгіі бязьмерная прастора, часам падземнае, змрочнае бяздоньне. З Хаосу ўтварыліся Гея (зямля), Эрэб (змрок), Эрас (каханьне), Тартар (пекла), Нікта (ноч), ад якіх потым пайшло ўсё, што існуе ў сьвеце. У старажытна-грэцкіх і рымскіх філёзафаў-матэрыялістаў: Хаос — бязладная сумесь матэрыяльных элемэнтаў сьвету.
  • Хаос — асноўны вораг сэйляр-ваярак у манга і анімэ «Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц»
  • Хаос (пераноснае значэньне):
    • Беспарадак, неразьбярыха[1]:
«Залп у цэнтры абозу падняў яшчэ большы перапалох і хаос».

— Колас

«На падаконьніку — хаос кніг, ґазэт, канспэктаў лекцыяў, на сьпінцы крэсла — мой гарнітур».

— Дуброўскі


    • Бязладнае зьмяшэньне чаго-н., блытаніна[1]:
«Была... [сьцежка] не дужа прыкметная ў гэтым хаосе скал, але ўсё ж абое [Іван і Джулія] ураз заўважылі яе і прыемна зьдзівілася».

— Быкаў

«Маладому паэту наогул цяжка было разабрацца ў хаосе групак і школ польскай літаратуры».

— Калесьнік

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.