ангельскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Фу́лгэм» ці «Фу́лэм» (па-ангельску: Fulham F.C.) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Названы па імені лёнданскага раёну Фулэм, які месьціцца ў паўднёва-захадняй частцы Лёндану. Клюб быў заснаваны ў 1879 годзе й, такім чынам, зьяўляецца адным з самых старэйшых клюбаў Лёндану. Асноўнымі супернікамі клюба зьўляюцца іншыя клюбы з заходняга Лёндану, як то «Чэлсі», «Кўінз Парк Рэйнджарз» і «Брэнтфард». Традыцыйна маюць чорныя й белыя колеры.
Фулгэм | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Fulham Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1879 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Крэйвэн Катэдж Умяшчальнасьць: 25 700 | |||||
Прэзыдэнт | Шагід Хан[d] | |||||
Кіраўнік | Шагід Хан[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 13 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fulhamfc.com (анг.) |
Клюб правёў больш за 20 сэзонаў у найвышэйшым дывізіёне ангельскага футболу, большасьць зь якіх прыпадае на 1960-я й 2000-я гады. Апошнія посьпехі зьвязаны з старшынём клюбу Магамэдам аль-Фаедам, пасьля таго, як клюб падняўся з чацьвертага дывізіёну ў 1990-х гадох. «Фулгэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клюб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Ангельшчыны адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паразу зь лікам 2:0 ад «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулгэм» дасягнуў фіналу Лігі Эўропы, але там атрымаў паразу ад гішпанскага клюбу «Атлетыка» з Мадрыду зь лікам 2:1 у дадатковы час[1].
За клюб у розныя часы выступалі вядомыя гульцы, як то Джоні Гэйнз, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Алан Малеры. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Крэйвэн Катэдж», які месьціцца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка зьяўляецца хатняй арэнай клюбу з 1896 году. Трэніравальная база клюбу знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама месьціцца й клюбная акадэмія.
Клюб быў заснаваны ў 1879 годзе вернікамі Царквы Сьвятога Эндру ў Фулэме, якія, аднак, гулялі перш за ўсё ў крыкет. У 1887 годзе клюб атрымаў перамогу ў аматарскім кубку Заходняга Лёндану, пасьля чаго зь першае спробы атрымалі перамогу ў Лізе Заходняга Лёндану ў 1893 годзе[2].
У пачатку сваёй гісторыі «Фулгэм», як многія іншыя каманды тых гадоў, быў вымушаны здымаць для гульняў чужыя палі, бо ня мог забясьпечыць сябе ўласным стадыёнам. Свая арэна, якая атрымала назву «Крэйвэн Катэдж», зьявілася ў клюбу ў 1894 годзе, аднак як паўнавартасны стадыён яна была дабудавана толькі да 1896 году. У тым жа 1896 годзе «дачнікі» (мянушка клюбу сярод заўзятараў) атрымалі статус прафэсійнае каманды й пачалі выступаць у другім дывізіёне Лёнданскае лігі. У наступным сэзоне клюб заявіў пра сябе ўжо ў спаборніцтвах Паўднёвае лігі.
Першым сур’ёзным посьпехам клюбу прынята лічыць трапленьне «Фулгэму» ў паўфінал Кубка Ангельшчыны ў сэзоне 1907—1908 гадоў. У 1907 годзе клюб далучыўся да Футбольнае лігі, трапіўшы ў другі дывіўіён лігі. Першай гульной у гэтым спаборніцтве сталася хатняя сустрэча супраць «Гал Сіці», якая скончылася паразай зь лікам 0:1. Гусэйн Гэгазі, эгіпецкі нападнік, быў адным зь першых не брытанскіх футбалістаў, якія гулялі ў футбольнай лізе, хаця ён правёў толькі адзіны матч за «Фулгэм» у 1911 годзе, адзначыўшыся голам, пасьля чаго гуляў за «Д’юлўіч Гамлет», які аднак не гуляў у ангельскае лізе[3]
У гэты пэрыяд старшыня клюбу бізнэсовец і палітык Гэнры Норыс згуляў ускосную ролю ў заснаваньні канкурэнта клюбу «Чэлсі». Як вядома, ён адмовіўся ад прапановы іншага прадпрымальніка Гаса Мірса пераехаць на пляцоўку, дзе сёньня знаходзіцца хатні стадыён «Стэмфард Брыдж» клюбу «Чэлсі». У выніку Мірс вырашыў стварыць свой уласны клюб, якая заняла пляцоўку. У 1910 годзе Норыс пачаў сумяшчаць сваю пачаду ў «Фулгэме» разам са старшынствам у «Арсэнале». «Фулгэм» стаў першым брытанскім клюбам, які пачаў прадаваць хот-догі на сваім стадыёне ў 1926 годзе[4]. У сэзоне 1927—1928 гадоў клюб вылецеў з другога дывізіёну ў трэці.
«Фулгэм» скончыў наступныя сэзоны на 5-м, 7-м і 9-м месцах з 22 клюбаў у свае першыя тры сэзоны ў трэцім дывізіёне. Пасьля гэтага клюб атрымаў перамогу ў дывізіёне ў сэзоне 1931—1932 гадоў. У гэтым сэзоне яны атрымалі буйную перамогу над клюбам «Торкі Юнайтэд» зь лікам 10:2, перамаглі ў 24 гульняў з 42 і забілі 111 галоў, такім чынам перайшоўшы ў другі дывізіён. На наступны год «Фулгэм» амаль што дасягнуў месца, якое давала правы на падвышэньне да першага дывізіёну, аднак, прапусьціў наперад «Тотэнгэм Готспур» і «Сток Сіці». У сэзоне 1935—1936 гадоў клюб дасягнуў паўфіналу Кубка Ангельшчыны. 8 кастрычніка 1938 году ў матчы супраць «Мілўолу» на стыдёне «Крэйвэн Катэдж» была зафіксаваная самая высокая наведвальнасьць клюб, у той дзень за матчах назіралі 49335 чалавек[5].
Правядзеньне лігі й футбольнага кубку было сарванае праз пачатак Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе. Футбольная ліга часова была замененая на шматлікія рэгіянальныя спаборніцтвы й ваенныя кубкі. «Крэйвэн Катэдж» выкарыстоўваўся як і іншыя спартовыя пляцоўкі як месца для трэніровак вайсковых моладзевых рэзэрваў[6].
Сэзон 1948—1949 гадоў «дачнікі» ўзьняліся на першы радок другога дывізіёну, скончыўшы сэзон з 24 перамогамі, гэтак жа як гэта было ў трэцім дывізіёне 17 гадоў таму. Джон Фокс Ўотсан стаў першым брытанскім гульцом, які перайшоў у моцны клюб па-за межамі Брытаніі, зьдзейсьніўшы трансфэр у мадрыдзкі «Рэал». Дэбют у першым дывізіёне быў няўдалым. Клюб пасьлядоўны займаў 17-ы й 18-ы радок, а потым скончыў сэзон 1951—1952 гадоў на апошнім 22-м радку, зноўку вярнуўшыся ў другі дывізіён. 20 траўня 1951 году «Фулгэм» згуляў выставачны матч супраць шатляндзкага «Сэлтыку» ў канадзкім Манрэале[7].
Магчыма, адзіным самым пасьпяховым футбалістам у гісторыі «Фулгэма» зьяўляецца Джоні Гэйнз[8]. «Містэр Фулгэм» альбо «Маэстра», як яго называлі, стаў гульцом клюбу, зьяўляючыся яшчэ школьнікам у 1950 годзе. Дэбют гульца прыпаў на гульню акурат апасьля Раства Хрыстова ў матчы супраць «Саўтгэмптану» ў тым самым маркотным сэзоне 1951—1952 гадоў, калі клюб апынуўся апошнім паводле вынікаў сэзону. Гэйнз гуляў за клюб яшчэ 18 гадоў, правёўшы 657 гульняў, апошняя зь якіх адбылася 17 студзеня 1970 году. Ён часта лічыцца самым выбітным гульцом у гісторыі «Фулгэма»[9] й Гэйнз аніколі не выступаў за іншыя клюбы ў сваёй кар’еры[10]. Акрамя таго, гулец 56 матчаў правёў у складзе зборнай Ангельшчыны, зь якіх 22 гульні быў капітанам[11]. Цікава, што шмат гульняў за нацыянальную зборную гулец правёў, калі «Фулгэм» выступаў у другім дывізіёне. «Фулгэм» выйшаў у паўфінал Кубка Ангельшчыны ў 1957—1958 гадоў, лепшы вынік, які клюб дамогся падчас кар’еры Гэйнза. Аднак, у перайгроўцы матчу пасьля першапачатковай нічыі ў першай сустрэчы гульцы «Манчэстэр Юнайтэд», вядомыя як хлапчукі Басьбі, атрымалі перамогу над лёнданцамі. Празь месяц пасьля гэтага клюб з Манчэстэру трапіў у авіякатастрофу, вылятаючы з аэрапорту Мюнхэна. У наступным сэзоне 1958—1959 гадоў «Фулгэм» нарэшце аформіў прасоўваньне назад у найвышэйшы дывізіён, фінішаваўшы другім у табліцы пасьля «Шэфілд Ўэнздэй».
На працягу 1950-х і 1960-х гадоў у складзе «дачнікаў» рэгулярна зьяўляліся таленавітыя гульцы, як то сэр Бобі Робсан, Алан Малеры й многія іншыя. Аднак у першым дывізіёне (найвышэйшай ангельскай лізе на той момант), які пасьля стаў Прэм’ер-Лігай, «Фулгэм» выступаў ня вельмі ўдала, застаючыся ў сярэдзіне табліцы й пэрыядычна вылятаючы з эліты.
У канцы 1960-х гадох у клюбу пачаўся заняпад. У 1968 годзе «Фулгэм» пакінуў эліту ангельскага футболу на 33 гады. На працягу гэтага пэрыяду «дачнікі» вагаліся паміж другім і трэцім дывізіёнамі, часам трапляючы ў кубкавыя спаборніцтвы. У 1975 годзе клюб дабіўся найвышэйшага дасягненьня ў сваёй кубкавай гісторыі, то бок «дачнікі» дайшлі да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе прайгралі «Ўэст Гэму Юнайтэд» зь лікам 2:0.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.