нямецкі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыц Га́бэр (па-нямецку: Fritz Haber ; 9 сьнежня 1868 — 29 студзеня 1934) — нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1918 року за вынаходніцтва мэтаду сынтэзу аміяку з азоту і вадароду. Гэта дазволіла рэалізаваць буйнамаштабную вытворчасьць угнаеньняў і выбуховак. Цяпер прыкладна траціна харчовай вытворчасьці выкарыстоўвае аміяк, выраблены працэсам Габэра, што забясьпечвае ежай амаль палову насельніцтва Зямлі.
Фрыц Габэр | |
па-нямецку: Fritz Haber | |
Дата нараджэньня | 9 сьнежня 1868[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 студзеня 1934[5][1][2][…] (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | хімік, фізык, інжынэр, акадэмік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | фізычная хімія |
Месца працы | |
Сябра ў | Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША[7], Акадэмія навук СССР[d], Баварская акадэмія навук[d] і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі (1896) |
Навуковы кіраўнік | Робэрт Бунзэн |
Дзеці | Hermann Haber[d] і Ludwig F. Haber[d] |
Узнагароды | |
Фрыц Габэр быў нямецкім нацыяналістам і лічыцца таксама «айцом хімічнай вайны»: у часе I сусьветнай вайны ён займаўся распрацоўкай і выкарыстаньнем хлёру ды іншых атрутных газаў. Зь ягонай прапановы хлёр быў выкарыстаны дзеля прарыву францускіх умацаваньняў пад Іпрам. Пазьней, ужо безь ягонага ўдзелу, ягоныя напрацоўкі былі выкарыстаныя для стварэньня Цыклёну Б, які выкарыстоўвалі нацысты для зьнішчэньня жыдоў у Галакосьце.
Пасьля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 року Габэр пазбавіўся ўсіх пасадаў за жыдоўскае паходжаньне. Ён выехаў за мяжу і неўзабаве памёр у базэльскім гатэлі ў 65-гадовым веку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.