мастацтва, навука і практыка стварэньня доўгатрывалых выяваў сьветлапісам From Wikipedia, the free encyclopedia
Фатагра́фія (ад грэцкіх φως — сьвятло і γραφη — пішу) — спосаб атрыманьня адбіткаў прадметаў на сьвятлоадчувальных матэрыялах. Таксама фатаграфіяй альбо фатаздымкам, ці проста здымкам называюць канчатковую выяву, атрыманую ў выніку фатаграфічнага працэсу й разгляданую чалавекам непасрэдна, маецца на ўвазе як кадар выяўленай плёнкі, так і малюнак у электронным ці друкаваным выглядзе.
У больш шырокім сэнсе, фатаграфія ёсьць мастацтва атрыманьня фатаздымкаў, дзе асноўны творчы працэс заключаецца ў пошуку й выбары кампазыцыі, асьвятленьня й моманту фатаздымка. Такі выбар вызначаецца ўмельсьцю й навыкамі фатографа, а таксама ягонымі асабістымі перавагамі й густам, што характэрна для любога віду мастацтва.
Хімічная перадгісторыя фатаграфіі пачынаецца ў глыбокай старажытнасьці. Людзі заўсёды ведалі, што ад сонечных прамянёў цямнее чалавечая скура, іскрацца апалы й амэтыст, псуецца смак піва. Аптычная гісторыя фатаграфіі налічвае прыкладна тысячу гадоў. Самую першую камэру-абскуру можна назваць «пакоем, частка якой асьветлена сонцам». Арабскі матэматык і навуковец X стагодзьдзя Альгазэн з Басры, які пісаў аб асноўных прынцыпах оптыкі й вывучаў паводзіны сьвятла, заўважыў прыродны фэномэн перагорнутага малюнка. Ён бачыў гэтыя перагорнутыя малюнакі на белых сьценах прыцемненых пакояў ці намётаў, пастаўленых па сонечных берагах Пэрсыдзкага заліву, — выява праходзіла празь невялікую круглую адтуліну ў сьцяне, у адкрытым спадзістай палаткі альбо драпіроўкі. Альгазэн карыстаўся камэрай-абскурай дзеля назіраньня за зацьменьнямі сонца, ведаючы, што шкодна глядзець на сонца няўзброеным вокам.
Першым чалавекам, які даказаў, што сьвятло, а не цяпло робіць срэбранную соль цёмнай, быў Ёган Гэйнрых Шульцэ (1687—1744), фізык, прафэсар Гальскага ўнівэрсытэту ў Нямеччыны. У 1725 годзе, спрабуючы прыгатаваць рэчыва, якое будзе сьвяціцца, ён выпадкова зьмяшаў мел з азотнай кісьлёй, у якой утрымоўвалася трохі растворанага срэбра. Ён зьвярнуў увагу на тое, што калі сонечнае сьвятло трапляе на белую сумесь, то яна станавілася цёмнай, у той час як сумесь, абароненая ад сонечных прамянёў, цалкам не зьмянялася. Затым ён правёў некалькі экспэрымэнтаў зь літарамі й фігурамі, якія выразаў з паперы й накладаў на бутэльку з прыгатаваным растворам, — атрымліваліся фатаграфічныя адбіткі на пасрэбраным мелу. Прафэсар Шульцэ апублікаваў атрыманыя дадзеныя ў 1727 годзе, але ў яго не было й думкі паспрабаваць зрабіць знойдзеныя падобным чынам выявы сталымі. Ён боўтаў раствор у бутэльцы, і малюнак зьнікаў. Гэты экспэрымэнт, тым ня менш, даў штуршок цэлай сэрыі назіраньняў, адкрыцьцяў і вынаходзтваў ў хіміі, якія праз крыху больш стагодзьдзя прывялі да вынаходзтву фатаграфіі.
Першая замацаваная выява была зроблена ў 1822 годзе французам Жазэфам Ньепсам, але яна не захавалася да нашых дзён. Таму першай у гісторыі фатаграфіяй лічыцца здымак «выгляд з акна», атрыманы Ньепсам у 1826 годзе з дапамогай камэры-абскуры на цынавай пласьцінцы, пакрытай тонкім слоем асфальту. Экспазыцыя доўжылася 08:00 пры яскравым сонечным сьвятле. Вартасьцю мэтаду Ньепса было тое, што малюнак атрымліваўся рэльефным, пасьля пратручваньня асфальту, і яго лёгка можна было размножыць у любой колькасьці.
У 1839 годзе француз Люі-Жак Дагер апублікаваў мэтад атрыманьня малюнка на меднай пласьціне, пакрытай срэбрам. Пасьля трыццаціхвіліннага экспанаваньня Дагера перанёс пласьціну ў цёмны пакой і нейкі час трымаў яе над парамі нагрэтай ртуцьцю. У якасьці замацавальніка выявы Дагер выкарыстаў спажыўную соль. Здымак атрымаўся даволі высокай якасьці — добра прапрацаваныя дэталі як у сьвятле, гэтак і ў цені, аднак, капіяваньне здымка было немагчыма. Свой мэтад атрыманьня фатаграфічнага малюнка Дагер назваў дагератыпіяй.
Практычна ў той жа самы час ангелец Ўільям Фокс Талбат вынайшаў спосаб атрыманьня нэгатыўнага фатаграфічнага малюнка, які назваў калятыпіяй. У якасьці носьбіта выявы Талбат выкарыстаў паперу, прасякнутую хлёрыстым срэбрам. Гэтая тэхналёгія злучала ў сабе высокую якасьць і магчымасьць капіяваньня здымкаў, такім чынам пазытывы маглі друкавацца на аналягічнай паперы.
Акрамя таго, у 1833 годзе мэтад атрыманьня фатаграфіі пры дапамозе нітрату срэбра апублікаваў франка-бразыльскі вынаходнік і мастак Эркюль Фляранс. Свой мэтад ён не запатэнтаваў і ў далейшым не прэтэндаваў на першынства.
Сам тэрмін «фатаграфія» зьявіўся ў 1839 годзе, яго выкарыстоўвалі адначасова й незалежна адзін ад аднаго два астраномы — ангелец Ўільям Гершэль і немец Ёган фон Мадлер[1].
Чорна-белая фатаграфія — гістарычна першы від фатаграфіі. Пасьля зьяўленьня каляровай, а затым і лічбавай фатаграфіі, чорна-белыя здымкі тым ня менш захавалі сваю папулярнасьць. Часьцяком каляровыя фатаграфіі пераўтвараюцца ў чорна-белыя дзеля атрыманьня мастацкага эфэкту.
Каляровая фатаграфія зьявілася ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Першы ўстойлівы каляровы фатаздымак быў зроблены ў 1861 годзе Джэймзам Максўэлам па мэтаду трохкаляровай фатаграфіі. Для атрыманьня каляровага здымка паводле гэтага мэтаду выкарыстоўваліся тры фотакамэры з усталяванымі на іх каляровымі сьвятлафільтрамі, чырвоным, зялёным і сінім. Атрыманыя здымкі дазвалялі аднавіць пры праекцыі, а пазьней, і ў друку, каляровы малюнак.
Другім найважнейшым крокам у разьвіцьці мэтаду трохкаляровай фатаграфіі сталася вынаходзтва ў 1873 годзе нямецкім фотахімікам Германам Фогелем сэнсыбілізатараў, гэта значыць рэчываў, здольных павялічваць адчувальнасьць срэбраных злучэньняў да прамянёў рознай даўжыні хвалі. Фогель здолеў атрымаць склад, адчувальны да зялёнага участку спэктру.
Практычнае прымяненьне трохкаляровай фатаграфіі стала магчымым пасьля таго, як вучань Фогеля, нямецкі вучоны Адольф Мітэ распрацаваў сэнсыбілізатары, якія робяць фотапласьціну адчувальнай да іншых участкаў спэктру. Ён таксама сканструяваў фотакамэру для атрыманьня трохкаляровых здымкаў і трохпромневы праектар для паказу атрыманых каляровых здымкаў. Гэтае абсталяваньне ў дзеяньні ўпершыню было прадэманстравана Адольфам Мітэ ў Бэрліне ў 1902 годзе.
Вялікі ўнёсак у далейшае ўдасканаленьне мэтаду трохкаляровай фатаграфіі зрабіў вучань Адольфа Мітэ Сяргей Пракудзін-Горскі, які распрацаваў тэхналёгіі, якія дазваляюць паменшыць вытрымку й павялічыць магчымасьці тыражаваньня здымка. Пракудзін-Горскі таксама вынаўшаў у 1905 годзе свой рэцэпт сэнсыбілізатара, які ствараў максымальную адчувальнасьць да чырвона-аранжавага ўчастку спэктру, перасягнуўшы ў гэтым дачыненьні свайго настаўніка.
Разам з мэтадам колерааддзяленьня з пачатку XX стагодзьдзя сталі актыўна разьвівацца й іншыя працэсы каляровай фатаграфіі. У прыватнасьці, у 1907 годзе быў запатэнтаваны й паступілі ў вольны продаж фотапласьціны «Аўтахром» Братоў Люмьер, якія дазваляюць адносна лёгка атрымліваць каляровыя фатаграфіі. Нягледзячы на шматлікія недахопы, як то хуткае выцьмяваньне фарбаў, далікатнасьць пласьцін, зярністасьць выяваў, мэтад хутка заваяваў папулярнасьць і да 1935 году ў сьвеце было выраблена больш за 50 млн аўтахромных пласьцінак. Альтэрнатывы гэтай тэхналёгіі зьявіліся толькі ў 1930-х гадох.
Лічбавая фатаграфія — адносна маладая, але папулярная тэхналёгія, якая зарадзілася ў 1981 годзе, калі кампанія «Соні» выпусьціла на рынак камэру Sony Mavica з ПЗС-матрыцай, якая запісвае здымкі на дыск. Гэты апарат ня быў лічбавым у сучасным разуменьні, бо на дыск запісваўся аналягавы сыгнал, аднак выкарыстаньне камэры дазваляла адмовіцца ад фотастужкі. Першая паўнавартасная лічбавая камэра — DCS 100, якая была выпушчана ў 1990 годзе кампаніяй Kodak.
Прынцып працы лічбавай камэры складаецца ў фіксацыі сьветлавога патоку матрыцай і пераўтварэньня гэтай інфармацыі ў лічбавую форму. У цяперашні час лічбавая фатаграфія паўсюдна выцясьняе стужкавую ў большасьці галінаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.