адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 13 236 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўшачы.
Ушацкі раён | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ушачы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Уладзімер Аўдошка |
Насельніцтва (2018) | 13 236[1] |
Шчыльнасьць | 9 чал./км² |
Плошча | 1489,38[2] км² (16-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 239 м 169 м[3] 127 м |
Месцазнаходжаньне Ушацкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-58 |
Паштовыя індэксы | 211 4хх, 211 5хх |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Першыя вядомыя сьляды прысутнасьці чалавека на тэрыторыі Ўшаччыны датуюцца 9—5 тыс. да н. э. Напрацягу IV ст. да н. э. — III ст. н. э. каля вёскі Кублічы існавала гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры. Тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Полацкага княства. Увайшла ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. У 1919 годзе праз тэрыторыю раёну праходзіла лінія фронту савецка-польскай вайны. 14 траўня 1920 году Ўшачы перайшлі пад уладу Саветаў. Тэрыторыя раёну (Ушацкая воласьць) уключаная ў склад БССР у сакавіку 1923 году[4]. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта[5] зацьверджаны сьцяг раёну.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца 259 населеных пунктаў, у тым ліку гарадзкі пасёлак Ушачы — цэнтар раёну, 7 сельскіх саветаў: Велікадолецкі, Вяркудзкі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі.
Плошча раёну складае 1,5 тыс. км²[6] (16-е месца ў вобласьці). Па колькасьці азёраў Ушацкі раён займае адно зь вядучых месцаў у краіне. Тут налічваецца больш за 200 азёраў, вялікіх і маленькіх. Яны займаюць каля 10 % плошчы раёну. Асабліва выдзяляюцца Ўшацкія азёры. Сярод іншых азёр — Доўжына, Вечальле, Ваўчо, Плесна, Астравіта, Глыбач, Бярозаўскае, Адворанскае, Акунь, Арэхаўна, Ашыцік, Гародна, Глыбачка, Дубраўскае, Лешва, Лешна, Лутава, Лінка, Пліна, Полазна, Рукшанскае, Салонец, Белае, Краснае.
Ва Ушачах выдаецца раённая газэта «Патрыёт».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.