Уладзімер Канаплёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімер Мікалаевіч Канаплёў (нарадзіўся 3 студзеня 1954, в. Акулінцы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласьць) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004–2007).
Уладзімер Канаплёў | |
па-беларуску: Уладзiмiр Мікалаевіч Канаплёў | |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў | |
---|---|
16 лістапада 2004 — 2 кастрычніка 2007 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Вадзім Папоў |
Наступнік: | Вадзім Папоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 студзеня 1954 (70 гадоў) в. Акулінцы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Нарадзіўся 3 студзеня 1954 году ў вёсцы Акулінцы Магілёўскага раёну.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1975), географ.
Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі (1994) актыўна садзейнічаў вылучэньню А.Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты: ініцыятыўная група пад яго кіраўніцтвам сабрала больш 70 тысячаў подпісаў. Пасьля перамогі А. Лукашэнкі працаваў галоўным памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (1994—1996).
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1995—1996), чалец Прэзыдыюму, кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі «Згода». Згуляў вядучую ролю ў зрыве падпісанае пры ўдзеле вышэйшых службовых асобаў Расеі канстытуцыйнай дамовы галін улады (лістапад 1996).
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000, з 2000), намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узначальвае Беларускае аддзяленьне Фонду адзінства праваслаўных народаў. Зьяўляецца першым намесьнікам старшыні Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі, сябрам Рады Міжпарлямэнцкай асамблеі дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, Бюро Міжпарлямэнцкай асамблеі Эўразійскай эканамічнай супольнасьці.
Зьяўляецца старшынём Беларускай фэдэрацыі гандболу, кіраўніком грамадзкага аб’яднаньня «Спартовы клюб «11 плюс».
16 лістапада 2004 г. абраны старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III скліканьня.
11 верасьня 2007 году Ўладзімер Канаплёў падаў у адстаўку з паста сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 2 кастрычніка 2007 году Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла адстаўку сьпікера Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Канаплёва.
З 11 кастрычніка 2007 году ўвайшоў у склад Сталай камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцоваму самакіраваньню і рэглямэнту.
У лістападзе 2013 году быў на два тыдні арыштаваны, а затым у чэрвені 2014 году асуджаны па справе экс-намесьніка генпракурора Анатоля Архіпава. Суд прызначыў Канаплёву пакараньне ў выглядзе штрафа 135 мільёнаў рублёў за неданясеньне пра зьдзейсьненае асабліва цяжкое злачынства.
Адзін з самых блізкіх да А. Лукашэнкі людзей.
Працаваў настаўнікам у спэцшколе г. Шклова (1975—1976), намесьнікам дырэктара сярэдняй школе № 3 гарады Шклова (1977—1983), у органах унутраных справаў Шклоўскага раёну (1983—1991), настаўнікам сярэдняй школы (1991—1994), памагатым дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі А. Лукашэнкі.
У 1991—1994 гг. зьяўляўся памагатым народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь, затым у 1994—1996 гг. — галоўным памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі.
У 1995 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, узначальваў дэпутацкую фракцыю «Згода», зьяўляўся сябрам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РБ.
28 лістапада 1996 на першай пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў абраны намесьнікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I скліканьня.
У кастрычніку 2000 абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь II скліканьня ад Шклоўскай выбарчай акругі № 75.
21 лістапада 2000 на першай пазачарговы сэсіі Палаты прадстаўнікоў абраны намесьнікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня.
16 лістапада 2004 абраны старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III скліканьня.
Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам МПА СНД «Садружнасьць», ордэнам Данііла Маскоўскага III ступені, ордэнам Крыжа вялебнай Эўфрасіньні, ігуменіі Полацкай, двойчы — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу, ганаровымі граматамі Адміністрацыі прэзыдэнта, Рады міністраў, Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі, Ганаровай граматай Рады Міжпарлямэнцкай асамблеі дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, Граматай Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II.
Жанаты, двое сыноў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.