рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Узьдзя́нка (у вярхоўі — Жэсьць[1]) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вусы (верхні прыток Нёману). Цячэ ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 57 км. Плошча вадазбору 334 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰[2].
Узьдзянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Віцкаўшчына |
Вусьце | Вуса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 57 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2 м³/с |
Плошча басэйну | 334 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Віцкаўшчыны Койданаўскага раёну, цячэ Стаўпецкай раўнінай, празь места Ўзду, упадае ў Вусу за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сямёнавічаў Узьдзенскага раёну.
Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, яе шырыня 400—600 м. Да вёскі Дуброўка рака цячэ асушаным балотам, ніжэй абалона роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункту за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Александрова да вёскі Чурылава. Каля вёскі Краснага магчымы пераліў у ручай бяз назвы[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.