![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/2/2d/Toronto_Maple_Leafs.svg/langbe-tarask-640px-Toronto_Maple_Leafs.svg.png&w=640&q=50)
Таронта Мэйпл Ліфс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таронта Мэйпл Ліфс (па-ангельску: Toronto Maple Leafs) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Таронта, правінцыя Антарыё, Канада. За сваю доўгую гісторыю клюб некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў і нават назву. Сёньняшняя назва паўстала ў 1927 годзе. Клюб належыць да гэтак званай «Арыгінальнай шасьцёркі», здолеўшы перажыць складаны пэрыяд часоў Вялікай дэпрэсіі. «Таронта Мэйпл Ліфс» трынаццаць разоў выйграваў Кубак Стэнлі. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбамі «Бостан Бруінз», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Атава Сэнатарз».
Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Таронта Мэйпл Ліфс | |
![]() | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Таронта, Антарыё |
Заснаваны | 1917 |
Стадыён | Air Canada Centre |
Колеры |
Сіні і белы |
Гісторыя |
Таронта Арэнас 1917—1919 Таронта Сэнт-Патрыкс 1919—1927 Таронта Мэйпл Ліфс 1927 — цяпер |
Афіцыйны сайт | mapleleafs.nhl.com (анг.) |
Закрыць