![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/2/22/Detroit_Red_Wings.svg/langbe-tarask-640px-Detroit_Red_Wings.svg.png&w=640&q=50)
Дэтройт Рэд Ўінгс
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэтройт Рэд Ўінгс» (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-ангельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Атлянтычным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройце (штат Мічыган, ЗША). Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-ангельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгс» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).
Дэтройт Рэд Ўінгс | |
![]() | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Дэтройт, Мічыган |
Заснаваны | 1926 |
Стадыён | Літл Сызарз Арэна (19 515) |
Колеры |
чырвоны і белы |
Гісторыя |
Дэтройт Кугарз 1926—1930 Дэйтройт Фолкэнз 1930—1932 Дэйтройт Рэд Ўінгс 1932 — цяпер |
Афіцыйны сайт | redwings.nhl.com (анг.) |
У заўзятараў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміног — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэй-оф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгс» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.