украінскі літаратар, маляр, мысьляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Тара́с Шаўчэ́нка (па-ўкраінску: Тарас Григорович Шевченко; стар. ст. 9 сакавіка 1814 — 10 сакавіка 1861) — украінскі мастак, літаратар.
Тарас Шаўчэнка | |
укр. Тарас Григорович Шевченко | |
Аўтапартрэт, 1840 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка |
Псэўданімы | Кабза́р |
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1814[1][2][3][…] |
Памёр | 10 сакавіка 1861[2][1][3][…] (47 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Рыгор Шаўчэнка[d] Кацярына Бойка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | маляр, паэт, антраполяг, артыст, пісьменьнік, драматург, этнограф, празаік, філёзаф |
Гады творчасьці | 1836—1856 |
Мова | расейская мова, царкоўнаславянская мова, украінская мова[8] і паўднёва-ўсходняя гаворка ўкраінскай мовы[d] |
Значныя творы | Баляда «Сурочаная» (1837), паэма «Наймічка» (1845), аповесьць «Княгіня» (1847) |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Аб’яднаўшы ў сваіх паэтычных творах жывую размоўную мову са сродкамі кніжнае мовы, Шаўчэнка ўзьнёс украінскую літаратурную мову на новы, якасна болей высокі ўзровень. Шырока карыстаючыся лексыкаю розных галінаў навукі й мастацтва, Шаўчэнка фактычна заклаў падмурак тэрміналягізацыі ўкраінскае лексыкі.
Нарадзіўся 9 сакавіка 1814 году ў сяле Морынцы, у сям’і прыгонных сялянаў. Бацька — Рыгор Шаўчэнка, маці — Кацярына Бойка (Шаўчэнка). Калі Тарасу быў адзін год, сям’я пераехала ў Кырылаўку, цяпэр сяло Шаўчэнкава Чаркаскай вобласьці. Жыў у Вільні й Пецярбурзе. Перапахаваны ва Ўкраіне згодна з уласным запаветам (гл. верш «Запавет»).
Пісаць пачаў каля 1836-37. Выдаў зборнік «Кабзар» (1840). Творы Тараса Шаўчэнкі прасякнутыя любоўю да радзімы, напісаныя народнай мовай, вызначаюцца блізкасьцю да фальклёру, разнастайнасьцю рытмаў, мэлядычнасьцю. У раньняй творчасьці (вершы, баляды, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843) спалучэньне рамантызму з рэалістычнымі тэндэнцыямі. У паэме «Наймічка» (1845) стварыў яркі драматычны вобраз жанчыны-маці. У паэмах «Сон» (1844), «Каўказ», «Ератык» (абедзьве 1845), «Нэафіты» (1857), цыклах «У каземаце» (1847), «Цары» (1848), паэзіі пэрыяду ссылкі, аповесьцях «Княгіня» (1853) і «Музыка» (1855) рэвалюцыйныя і антыпрыгоньніцкія матывы. Аўтар паэмаў «Сьляпая» (1842), «Князёўна» (1847), «Марына» (1848), «Юродзівы» (1857), «Марыя» (1859), баляды «Сурочаная» (1837), трыпціха «Доля», «Муза», «Слава» (1858), аповесьцяў «Варнак» (1845), «Няшчасны», «Капітанша», «Блізьняты» (усе 1855), «Мастак» (1856), «Прагулка з задавальненьнем і не без маралі» (1856—1958). Многія вершы сталі народнымі песьнямі.
Тарас Шаўчэнка — заснавальнік рэалістычнага кірунку ва ўкраінскім выяўленчым мастацтве. Майстар партрэта, гістарычных і жанравых кампазыцыяў, ілюстрацыяў, натурных замалёвак, афортаў («Аўтапартрэт», 1840-41; «Кацярына», 1842; сэрыя афортаў «Жывапісная Ўкраіна», выд. 1844). За працы ў галіне гравюры атрымаў званьне акадэміка (1860). Яго мастацкая спадчына прасякнута народнасьцю, сацыяльнай накіраванасьцю, гуманістычным патасам.
У сваёй творчасьці выразіў думкі і настроі, якія былі важнымі ў жыцьці ўкраінцаў у той час. Яго творчасьць знайшла водгук у сэрцах людзей, аб чым сьведчыць тое, што ў другой палове XIX і на пачатку XX ст. ці не адзінаю кніжкаю ў большасьці вясковых хат Украіны быў «Кабзар», вершы зь яго вучылі напамяць, па яму вучыліся чытаць. У той час творы Шаўчэнкі аб’ядналі ўкраінскі народ, асабліва жыхароў Левабярэжнай Украіны.
«Запаведзь» (па-ўкраінску: «Заповіт»), адзін з самых вядомых вершаў, беларускай моваю (пераклад Янкі Купалы):
|
Імем Тараса Шаўчэнкі назван шэраг геаграфічных аб’ектаў (населеных пунктаў, вуліцаў), навучальных установаў і іншых арганізацыяў Украіны.
Імя Тараса Шаўчэнкі маюць вышэйшыя навучальныя ўстановы — Кіеўскі і Луганскі нацыянальныя ўнівэрсытэты, Чарнігаўскі пэдагагічны ўнівэрсытэт, Крамянецкі абласны гуманітарна-пэдагагічны інстытут і галоўны ўнівэрсытэт Прыднястроўя; тэатры — Нацыянальная опэра Ўкраіны, Тэрнопальскі, Валынскі й Харкаўскі драматычныя тэатры, Днепрапятроўскі ўкраінскі музычны драматычны тэатар, Крывароскі тэатар драмы і музычнай камэдыі, Чаркаскі і Чарнігаўскі музычна-драматычныя тэатры, а таксама шматлікія кінатэатры, пік Шаўчэнкі, горад Форт-Шаўчэнка, з 1964 па 1991 гады горад Актаў называўся Шаўчэнка.
Помнікі Тарасу Шаўчэнку ўсталяваныя ва ўсіх абласных цэнтрах Украіны, многіх гарадах і вёсках краіны, а таксама ў шматлікіх сталіцах і гарадах за мяжой. Увогуле, ва Ўкраіне і сьвеце больш за 1000 помнікаў паэту. Гэта найбольшая колькасьць манумэнтаў, ўсталяваных адной асобе, калі не ўлічваць правадыроў таталітарнага рэжыму і невядомых жаўнераў. Адным зь лепшых лічыцца помнік у Харкаве, вялікія помнікі Кабзару ўсталяваныя таксама ў Кіеве, Дніпры, Данецку, Львове і іншых гарадах. У Беларусі помнікі Тарасу Шаўчэнку ўсталяваныя ў Берасьці, Гомелі, Менску, Магілёве, Слуцку.
Вуліцы імя Тараса Шаўчэнкі існуюць амаль у кожным населеным пункце Ўкраіны. У Беларусі вуліцы Тараса Шаўчэнкі ёсьць у Баранавічах, Берасьці, Бабруйску, Браславе, Воршы, Гомелі, Гародні, Лідзе, Пружанах, Століне, у Берасьці і Менску ёсьць бульвары Тараса Шаўчэнкі.
Партрэт Тараса Шаўчэнкі адлюстраваны на банкноце Нацыянальнага банку Ўкраіны наміналам 100 грыўняў і на залатой памятнай манэце наміналам 200 грыўняў.
У 2014 годзе да 200-годзьдзя народзінаў Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі выйшла кніга перакладаў яго твораў «Мастак». Беларускі пераклад ажыцьцявіў Валер Стралко[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.