Сілабічнае вершаваньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілабі́чнае вершава́ньне — сыстэма вершаваньня, у аснове якой — чаргаваньне аднолькавай колькасьці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным месцам націску ў словах: францускай, армянскай, мовах цюрцкіх народаў (націск на апошнім складзе), у польскай (на перадапошнім), чэскай (на першым) і інш.
Асноўнымі рытмастваральнымі кампанэнтамі сілабічнага верша, апрача аднолькавай колькасьці складоў у радках (ад сямі да шаснаццаці), зьяўляюцца міжрадковыя паўзы, кляўзулы, рыфмы, цэзуры.