Верш
мэтрычны радок у паэтычным тэксьце / From Wikipedia, the free encyclopedia
Верш (па-старажытнагрэцку: ὁ στίχος) — невялікі па аб’ёме, завершаны па думцы і форме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы знаходзяць адлюстраваньне зьявы і падзеі рознага характару (драматычныя, трагічныя, камічныя і г. д.), выяўляюцца адносіны аўтара да гэтых падзеяў. За шматвяковы пэрыяд існаваньня паэзія выпрацавала цэлую сыстэму вершаваных жанраў (ода, эпіграма, сатыра, элегія і інш.). Багаты, разнастайны верш і па форме. Ён карыстаецца рознымі відамі рытму, гукавой арганізацыі, архітэктонікі, паэтычнага сынтаксісу, тропаў, валодае своеасаблівай інтанацыяй, кампазыцыйнымі сродкамі.