беларускі і польскі філёляг, філёзаф, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрафі́н (Ко́рчак-)Міхале́ўскі (па-польску: Serafin Korczak-Michalewski; 18 траўня 1923, Брэст-над-Бугам — 15 студзеня 2006, Варшава) — беларускі[1] і польскі філёзаф, філёляг, паэт.
Сэрафін Корчак-Міхалеўскі | ||||
Serafin Michalewski | ||||
Дата нараджэньня | 18 траўня 1923 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Берасьце, Польская Рэспубліка | |||
Дата сьмерці | 15 студзеня 2006 (82 гады) | |||
Месца сьмерці | Варшава, Польшча | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | філёляг, філёзаф, рэлігіязнаўца, пісьменьнік, паэт, перакладнік, архівіст, бібліятэкар | |||
Навуковая сфэра | філязофія, філялёгія | |||
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў сям’і прадстаўнікоў старога шляхецкага роду. Дзяцінства правёў у вёсцы Росахі (цяпер у Пружанскім раёне). Скончыў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча (1939), беларускую сярэднюю школу №1 (1941) у Пружане.
У 1941 сям’я вывезеная ў Сыбір, дзе Сэрафін паступіў у Новасыбірскі пэдагагічны інстытут, займаўся германскімі мовамі. З 1943 — на службе ў Войску Польскім, скончыў афіцэрскую артылярыйскую школу ў Кастраме. Камандаваў батарэяй у складзе 3-га Бэрлінскага палку(pl) I дывізіі пяхоты імя Тадэвуша Касьцюшкі(pl). Удзельнічаў у вызваленьні Варшавы, баях пад Бэрлінам. Тройчы быў паранены, стаў інвалідам. Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары[2], мэдалямі[3].
Па вайне навучаўся ва ўнівэрсытэтах Лодзі, Уроцлава, Варшавы. Атрымаў дыплёмы магістра па філязофіі і ангельскай філялёгіі. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у Інстытуце матэматычных лічбавых машын, у бібліятэцы Акадэміі навук, у рэдакцыі футуралёгіі.
Рукапакладзены ў дыяканы[4], парафіянін варшаўскае праваслаўнае царквы сьв. Яна Клімака(pl).
Займаўся навукова-дасьледчай дзейнасьцю ў галіне філязофіі, рэлігіі, філялёгіі.
Напісаў тэарэтычную працу «Ўводзіны да трансцэндэнтальнай мэдытацыі» і каля дзесяці навуковых рэфэратаў, прысьвечаных рэлігійна-філязофскаму вучэньню старажытнай Індыі — ёзе. У Варшаўскім унівэрсытэце наладзіў дзьве першыя ў Эўропе выставы, прысьвечаныя вучэньню ёгі.
Яму належыць тлумачэньне дагмату пра Сьвятую Тройцу і тэадыцэю, устанаўленьне сапраўднага аблічча Багародзіцы і Збавіцеля. Сэрафін Міхалеўскі пераклаў на польскую мову праваслаўную імшу сьвятога Яна Златавуснага.
Аўтар шматлікіх працаў па лінгвістыцы. Склаў два санскрыцка-польскія слоўнікі, сэлектыўную біяграфію па 900 мовах (слоўнікі і граматыкі), бібліяграфію караімскіх кніг. Распрацаваў праект рэформы кітайскага герагліфічнага пісьма. Афіцыйна засьведчанае ягонае валоданьне 17 мовамі[3].
Выдаў некалькі зборнікаў уласных афарызмаў на польскай мове. Болей, аднак, вядомы ў Польшчы як паэт. Уваходзіў у Міжнароднае таварыства паэтаў (анг. International Society of Poets). Паэтычныя творы друкаваліся на ангельскай, беларускай, польскай мовах у пэрыядычных выданьнях Варшавы, штотыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва», самвыдаце («Бельскі гостінэць»[5], «Białowieżanin»[6]) і на радзіме паэта, у пружанскай газэце «Раённыя будні». У Музэі славутых паэтаў (анг. The International Poetry Hall of Fame) адна з экспазыцыяў прысьвечаная Сэрафіну Міхалеўскаму.
Меў брата Ежы (? — 1989, Польшча) і сястру Варвару (жыла і памерла ў Пружанах)[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.