Сэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэкс ці любошчы[1] (лац. sexus — «пол») — дзейнасьць чалавека або йншай жывой істоты з мэтай атрымаць сукупнасьць псыхічных і фізыялягічных рэакцыяў, перажываньняў і ўчынкаў, зьвязаных з выяўленьнем і задавальненьнем палавой цягі або жаданьня працягнуць род. Упершыню значэньне слова «сэкс» у сэнсе каітус зарэгістравана ў 1929 годзе.
Сэкс можа быць сродкам:
- размнажэньня,
- выяўленьня каханьня,
- зносінаў, усталяваньня інтымнай блізкасьці паміж партнэрамі,
- атрыманьня задавальненьня (аргазм),
- паляпшэньня фізычнага і эмацыйнага стану,
- рэлігійнай або містычнай практыкі,
- атрыманьня прыбытку (прастытуцыя).
У шэрагу выпадкаў сэкс можа быць змушаным (згвалтаваньне), а таксама зьяўляцца спосабам перадачы вэнэрычных хваробаў.
У любым грамадзтве сэкс і выяўленьні сэксуальных паводзінаў людзей зьяўляецца прадметам сацыяльных, ідэалягічных і крымінальных абмежаваньняў. Як правіла, чым аўтарытарней грамадзтва, тым гэтыя абмежаваньні мацней. Напрыклад, у СССР і нацысцкай Нямеччыне мужчынская гомасэксуальнасьць была крымінальным злачынствам. Таксама, у шматлікіх краінах (як ісламскіх, так і хрысьціянскіх) шлюбная нявернасьць таксама прызнаецца злачынствам, за якое можа быць прызначаная альбо матэрыяльная, альбо крымінальная адказнасьць, да сьмяротнага пакараньня.