эмоцыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Каха́ньне (любоў, любасьць, міласьць) — пачуцьцё прыязнасьці, якое адпавядае адносінам агульнасьці й блізкасьці паміж людзьмі, заснаваным на іх узаемнае зацікаўленасьці й схільнасьці[1]. Прыкладам такога вялікага дыяпазону значэньняў ёсьць тое, што любоў маці адрозьніваецца ад каханьня паміж мужам і жонкам, а таксама любоўю да нейкай ежы. Любоў таксама можа апісваць спагадлівыя й ласкавыя дзеяньні ў адносінах да іншых людзей, самога сабе ці жывёлаў[2].
Каханьне й любоў у розных формах выступаюць у якасьці асноўнага пасярэдніка міжасобовых адносінаў і, дзякуючы свайму псыхалягічнаму значэньню, зьяўляюцца адным з самых распаўсюджаных тэмаў мастацтве. Любоў і каханьне часьцяком пастулююцца функцыяй, якая дазваляе трымаць людзей разам супраць пагрозаў і садзейнічаць працягу роду[3].
У беларускай мове сэмантычна адрозьніваюць каханьне як палкую эмоцыю ды любоў як слова больш агульнага значэньня. Каханьне мае больш інтымны кантэкст, а любоў можа й ня мець кантэксту палкасьці. Тэрмін любоў, у прыватнасьці, даволі часта выкарыстоўваецца ў кантэкстах «любоў да Бога», «любоў да сваякоў» і г. д.
Важнымі аспэктамі каханьня зьяўляюцца павага ды турбота, і іхная наяўнасьць дазваляе адрозьніваць пазытыўнае каханьне ад каханьня-хваробы, маніі. Вялікую часьціну каханьня звычайна складаюць агульнасьць інтарэсаў, жаданьняў, мэтаў і г. д. У заходняй культуры каханьне таксама цесна зьвязанае з сэксам і шлюбам.
Можа мець месца й аднабаковае пачуцьцё каханьня.
З часоў сярэднявечча ў Эўропе сымбалем каханьня сталася чырвонае сэрца. Аднак шчэ старадаўнія філёзафы (такія як Арыстотэль, Гален ды іншыя) ужо лічылі сэрца месцам эмоцыяў.
У наш час 14 лютага ў шмат якіх краінах сьвету адзначаецца Дзень Сьвятога Валянціна альбо Дзень закаханых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.