From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар. 27 студзеня 1957) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).
Сьцяпан Сухарэнка | |
па-беларуску: Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
---|---|
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Кіраўнік КДБ РБ | |
20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Леанід Ерын |
Наступнік: | Юры Жадобін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 студзеня 1957 (67 гадоў) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся 27 студзеня 1957 году ў в. Здудзічы Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Пасьля вучобы ў Шацілавіцкай ТВ-50 Гомельскай вобласьці паступіў у Беларускі тэхналягічны інстытут ім. С. М. Кірава, па сканчэньні якога ў 1980 годзе працаваў майстрам, начальнікам зьмены, намесьнікам начальніка цэху Менскага керамічнага заводу ВА «Менскбудматэрыялы».
У органах дзяржаўнай бясьпекі з 1984 году: курсант Найвышэйшых курсаў КДБ СССР (скончыў у 1985 годзе), супрацоўнік, старэйшы супрацоўнік УКДБ БССР па Менскай вобласьці. У 1989 годзе прызначаны намесьнікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Менскай вобласьці (з 1992 году — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Менску і Менскай вобласьці).
У 1993—1994 гадах — старэйшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспэкцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.
У лістападзе 1994 году адкамандзіраваны ў апарат Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).
5 лістапада 1997 указам прэзыдэнта Сьцяпан Сухарэнка прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, курыруе пытаньні барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Да прызначэньня на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі.
25 жніўня 1998 указам прэзыдэнта палкоўнік Сьцяпан Сухарэнка прызначаны начальнікам кіраваньня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Менску і Менскай вобласьці.
23 лютага 2000 загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 89 прысвоена чарговае воінскае званьне генэрал-маёра.
17 кастрычніка 2000 указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2005 указам прэзыдэнта №23 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасьля вызваленьня ад пасады Леаніда Ерына).
17 ліпеня 2007 году вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
У канцы ліпеня 2008 году Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэньне генэрала Сьцяпана Сухарэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі.
14 жніўня 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі[1].
У 2011 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, якія былі прызнаны Эўрапейскім Зьвязам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўнага разгону Плошчы 2010, быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу[2][3].
Таксама Сухарэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[4][5][6].
За бездакорную службу ўзнагароджаны 7 мэдалямі.
Жанаты, мае сына і дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.