![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Igor_Sechin_28_March_2016.jpg/640px-Igor_Sechin_28_March_2016.jpg&w=640&q=50)
Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў
сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, зь якімі ў ЗША забараняецца весьці справы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс спэцыя́льна вы́значаных грамадзя́наў і заблякава́ных асо́баў (па-ангельску: Specially Designated Nationals and Blocked Persons), Сьпіс СВГ — сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, зь якімі грамадзянам і кампаніям ЗША забараняецца весьці справы.
Абнародуецца Ўправай кантролю за замежнымі актывамі Ведамства скарбу ЗША[1][2]. Сярод іншых у сьпіс ўключаюцца ваеначальнікі, службовыя асобы тыраніяў і міжнародныя злачынцы[3]. Улучае таксама гандляроў дурманамі і тэрарыстаў, а таксама іх суполкі і ўстановы. Складаецца з тысячаў запісаў, у той час як дзясяткі тысячаў людзей і арганізацыяў хаця б аднойчы былі санкцыяваны[4].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Igor_Sechin_28_March_2016.jpg/640px-Igor_Sechin_28_March_2016.jpg)