ступень сьвятарства ў некаторых Цэрквах, асоба, якая прадстаўляе царкву, упаўнаважана праводзіць рэлігійныя абрады From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвята́р — сан другой (сярэдняй) ступені сьвятарства, «прэсьвітар» у праваслаўнай, каталіцкай і старажытна-ўсходніх цэрквах. Паводле навукі "тэалёгія" (дагматыка) - адносіцца да агульнай назвы ўсіх трох ступеняў сьвятарства: дыякан, прэсьвітар і эпіскап.
Паводле царкоўнай дагматыкі, сьвятар мае Дар Божы Сьвятога Духа, які дае яму магчымасьць зьдзяйсьняць царкоўныя Таінствы (Сакраманты), апроч Таінства Сьвятарства, усе царкоўныя службы й даваць вернікам божае блаславеньне. Пасьвячае ў сьвятары эпіскап. У праваслаўнай царкве, дзе гэтае паняцьце найбольш пашыраны, сьвятара таксама называюць іерэй, прэсьвітэр; «поп» (апошняе слова ва ўсходніх славян з ХІХ ст. набыло зьняважлівае адценьне, у паўднёвых славян і цяпер ужываецца ў асноўным сэнсе). Праваслаўны сьвятар павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (сьвятар-манах называецца «іераманах»). Старшы сьвятар, звычайна кіраўнік ніжэйшай царкоўнай акругі — благачыньня ці настаяцель сабора мае ганаровае званьне, якое існуе як узнагарода: протаіерэй, протапрэсьвітэр, «пратапоп» (у манастве ігумен, архімандрыт). Для абазначэньня каталіцкага сьвятара ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Літве выкарыстоўваецца тэрмін «ксёндз», які паходзіць ад польскага «ksіądz».
Рэлігіяй, якая не мае сьвятароў, зьяўляецца Вера Бахаі: кожны яе вернік мае права на асабістую інтэрпрэтацыю рэлігійных дагматаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.