From Wikipedia, the free encyclopedia
Буда Гатама, Шак’ямуні, Сак’ямуні (Санскрыт: गौतम बुद्ध; 563 да н. э. — 483 да н. э.) — індыйскі мудрэц і настаўнік, легендарны заснавальнік будызму[2], жыў у паўночна-ўсходняй частцы Індыйскага субкантынэнту, стваральнік вучэньня «Чатырох шляхетных праўдаў». У большасьці будыйскіх традыцыяў ён лічыцца Вярхоўным Будам, што значыць «абуджаны» альбо «асьветлены». Час ягонага нараджэньня й сьмерці дакладна невядомы, але большасьць гісторыкаў адносяць ягонае жыцьцё да 563—483 гадоў да н. э.[3], паводле некаторых зьвестак дата сьмерці вызначаецца паміж 411 і 400 гадамі да н. э.[4] Па традыцыі, Гаўтама, як кажуць, нарадзіўся ў невялікай дзяржаве Капілавасту, на тэрыторыі, дзе цяпер знаходзіцца Нэпал, а потым навучаўся ў першую чаргу ва ўсіх рэгіёнах Усходняй Індыі, як то Магадга й Кашалы[5][6].
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Буда Сак’ямуні | |
गौतम बुद्ध | |
Дата нараджэньня | каля 563 да н. э. |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | каля 483 да н. э. |
Месца сьмерці | |
Кірунак | Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка, нірвана[d] і дгарма |
Аказалі ўплыў | Dīpankara Buddha[d] |
Вучні | Khema[d], Bimbisara[d], Gyalpo Dawa Zangpo[d][1], Sharibu[d][1], Maitreya-nātha[d][1], Gawo[d][1], Lobpön Magakpa[d][1], Küngawo[d][1], Drachompa Nyewa Khor[d][1] і Mah maudgalyana[d][1] |
Гаўтама, вядомы таксама пад імём Шак’ямуні («Мудрэц з роду Шак’яў»), зьяўляецца галоўнай фігурай у будызьме, і апавяданьні пра ягонае жыцьцё, ягоныя дыскурсы, манаскія правілы, якіх цяпер прытрымліваюцца будысты, былі абагульнены пасьля ягонай сьмерці й захаваныя ягонымі пасьлядоўнікамі (гл. Трыпітака). Розныя калекцыі вучэньняў, як лічыцца, былі перададзены ім праз вусную традыцыю, і ўпершыню былі пісьмова зафіксаваны прыкладна праз 400 гадоў пасьля ягонай сьмерці. Ён таксама лічыцца богам альбо прарокам у іншых сусьветных рэлігіях ці канфэсіях, як то індуізм, ахмадыя[7] і веры багаі.
Першымі словамі Буды пасьля Абуджэньня былі: «О, як жа цудоўна! Кожная істота без выключэньня зьяўляецца Будам».
Сутнасьць альбо падставовыя погляды Абуджанага выкладзеныя ў Чатырох Шляхетных Праўдах (Палі: cattāri ariya saccāni; Санскрыт: catvāry ārya satyāni), сфармуляваных ім падчас першага казаньня ў Парку Газеляў у Сарнасе. Чатыры Шляхетныя Праўды прымаюцца ўсіма традыцыямі Будызму без выключэньня. Гэта:
Далейшыя навукі вынікаюць з Чатырох Шляхетных Праўдаў, складаюць іхні аналіз і разьвіцьцё. Аднак для іх правільнага зразуменьня неабходна таксама зразуменьне дактрыны нетрываласьці й браку вечнага «я» (Палі: anattā, Санскрыт: anatman), г.зн. факту, што ўсе зьявы пазбаўленыя трывалай «істоты»/субстанцыі — ёсьць пустыя і існуюць ва ўзаемнай залежнасьці й ніколі не зьяўляюцца незалежнымі ад умоваў.
Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка (таксама: Васьміасьпектавая) ёсьць сьцежкай практыкі. Прытрымліваньне ейных радаў і ўказаньняў, сабраных у васьмі пунктах (адтуль яе і назва) мае праводзіць да поўнага зьнікненьня цярпеньня і, адпаведна, канчатковага пераходу абуджанай істоты з самсары да Нірваны. Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка вынікае з Чацьвёртай Шляхетнай Праўды, Праўды аб Сьцежцы, якая праводзіць да Спыненьня Цярпеньня. Буда мовіў навуку, што дзякуючы цнатлівасьці, ведам і засяроджаньню можна дасягнуць дасканаласьці — Абуджэньня — а Чатыры Шляхетныя Праўды й Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка вызначаюць дарогу, якая вядзе да дасягненьня гэтай мэты.
Для таго, каб цалкам зразумець Чатыры Шляхетныя Праўды, Буда раіў ісьці Шляхетнаю Васьмёркаваю Сьцежкаю, якая складаецца з:
Санскрыцкае samyak і Палійскае sammā значаць тое, што «зьвярнуцца да аднаго», «адвярнуцца ад рэшты», «цэлы», «увесь», «правільны», «уласьцівы», «праўдзівы». Шляхетная Васьміасьпектавая Сьцежка разглядаецца некаторымі Будыйскімі школамі/традыцыямі як асобныя ўзроўні разьвіцьця, празь якія мусіць прайсьці практыкуючы. У голас гэтаму погляду, пазнаньне й рэалізацыя аднаго прыступку, праводзіць як наступства да наступнага. Існуе таксама супрацьлеглы погляд, які раіць разьвіваць усе аспэкты адначасова (кола зь няроўнымі сьпіцамі не паедзе).
Шляхетная Васьміасьпектавая Сьцежка дзеліцца часта на тры «суполкі» правілаў, якія са-ствараюць і даакрэсьліваюць асноўныя цнатлівасьці: мудрасьць (Палі: paññā; Санскрыт: prajñā), маральнасьць (Палі: sīla; Санскрыт: śīla) і засяроджаньне (Палі: samādhi; Санскрыт: samādhi)[12].
Мэдытацыя — працэс самапаглыбленьня з мэтай самадасканаленьня, пры якім істота застаецца сам на сам са сваёю сьвядомасьцю. Мэтай медытацыі зьяўляецца дасягненьне стану браку думак альбо стану розуму, «які нагадвае прастору» (стану пусткі), Вызваленьне з Кола Перанараджэньняў, дасягненьне спакою, зьнішчэньне (цярпеньня), разьвіцьцё мудрасьці, дасягненьне Асьвятленьня, стану Нірваны, атрыманьне непасрэдных ведаў, паляпшэньне здароўя і такім чынам прадаўжэньне працягласьці жыцьця з мэтай дапамагчы іншым істотам вызваліцца зь цярпеньня і г. д.[13]
Карма альбо карман з санскрыту कर्म (Палі: kamma) зьяўляецца падставовым і вельмі важным паняцьцем Навукі Абуджанага. Даслоўна гэта слова азначае «дзеяньне» альбо «чын»; што-кольвек нехта робіць, гаворыць альбо думае паўстае карма. У Будыйскім значэньні не азначае выніку, які акрэсьліваецца як плён (Санскрыт, Палі: vipaka), эфэкту альбо прызначэньня. Правіла прычыны і наступства называецца ў мове Палі kamma-vipaka (дзеяньне-плён) і гаворыць, што кожны ўчынак мае свае наступствы — добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасьця, злыя ўчынкі — у выглядзе цярпеньня.
Карма зьяўляецца рухавіком, які прыводзіць у рух кола цыклу некантраляванага перанараджэньня. Карме падлягаюць усе неасьветленыя істоты.
Істоты праз свае чыны зьбіраюць досьвед у розуме, нэгатыўны альбо пазітыўны, у залежнасьці ад таго, ці зьяўляюцца яны карысныя для іншых істотаў, ці шкодныя. У эфэкце свайго дзеяньня істота засявае кармічнае насеньне ў розуме, калі будуць прысутнічаць наступныя чыньнікі:
У выпадку наяўнасьці ўсіх чатырох элемэнтаў кармічнае наступства зьяўляецца наймацнейшым і вынік чыну будзе найбольш інтэнсіўны. Напрыклад: кіроўца, які ненаўмысна выклікаў аварыю і зраніў пешага: (1) быў сьвядомы, што машына зьяўляецца небясьпечным сродкам перамяшчэньня і можа выклікаць аварыю й цярпеньне іншых, (2) не хацеў яго скрыўдзіць, (3) аднак гэта зрабіў, (4) зусім ня быў з таго задаволены. У гэтым выпадку пакінуты кармічны сьлед у розуме няўдалага кіроўцы будзе толькі частковы.
Тэрмін кармы прымяняльны як да асобных індывідуўмаў (у вялікім скарачэньні: кожная асоба заслугоўвае на тое, што мае), так і да збору істотаў: суполка, народ (кожны народ мае тое, на што заслугоўвае; цяперашняе становішча абумоўлена папярэднімі чынамі), насельніцтва зямлі і г. д.
Указаньні — у Навуцы Абуджанага азначаюць збор парадаў альбо рэкамэндацыяў для неасьветленых асобаў, якія дазваляюць ім пазьбегнуць нэгатыўнай кармы. У розных Будыйскіх традыцыях фармулююцца ў крыху розных формах, тым ня меней іх зьмест застаецца нязьменны. Найчасьцей замест слова «наказ» адьбо «запаведзь» ужываецца менавіта слова «ўказаньне», паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязаньня. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому ня могуць быць навязаныя.
Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
У адрозьненьне ад рэлігіяў, дзе запаведзь «не забівай» адносіцца толькі да чалавека, Будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэньне, якое здольна адчуваць. Словы Абуджанага з Дхамапады:
Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць вэганам: ня толькі ўласнаруч не забіваць жывых істотаў («не належыць удараць іншых»), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г. д. («ані выклікаць, каб былі бітыя»).
Прытрымліваньне прынамсі Пяці Ўказаньняў, а таксама прыняцьце прыстанішча ў Трох Каштоўнасьцях адрозьнівае вучня Буды ад небудыста.
Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем Васьмі Ўказаньняў. Так напрыклад Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не дакранацца да жанчыны. Каб утрымліваць цела і розум у чысьціні, мніхі вучацца шанаваць усіх жанчынаў і трактаваць старэйшых жанчынаў як матак, равесьніцаў як сёстраў, а малодшых жанчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма («золатам і срэбрам»), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня. Да цярпеньня, між іншым, праводзіць таксама позьняя пара начнога адпачынку.
Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка дае магчымасьць разглядаць Будызм як тры фундамэнтальныя практыкі:
У даслоўным перакладзе з палі і санскрыту, моваў найстарэйшых будыйскіх тэкстаў, «Навука Абуджанага».
Клясыфікаваньне будызму як рэлігіі зьяўляецца памылкай, паколькі «Навука Абуджанага» не грунтуецца на веры ў кагокольвек альбо штокольвек, у тым ліку не грунтуецца на веры ў кіруючага сьветам Бога. Буда заўсёды адзначаў, што навучае аб «цярпеньні й канцы цярпеньня», а ягоныя навукі павінны мець перадусім практычнае прымяненьне й служыць вызваленьню зь цярпеньня.[14][15] Стаўленьне Буды да рэлігіяў адлюстроўвае прыповесьць «Ці існуе Бог?», а таксама наступныя словы Абуджанага:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.