Remove ads
рэлігія From Wikipedia, the free encyclopedia
Будызм (санскрыт: बौद्ध धर्म, Buddha DharmaIAST — «Навука абуджанага») — найстаражытнейшая з трох сусьветных рэлігіяў, разам з ісламам і хрысьціянствам, а таксама філязофскае вучэньне, якое ахоплівае розныя традыцыі, вераваньні й практыкі, у значнай ступені заснаваныя на вучэньні Буды Гаўтамы Сак’ямуні, вядомага як Буда. Ён жыў і выкладаў на паўночным усходзе індыйскага субкантынэнту ў VI—IV стагодзьдзях да нашай эры[1]. Прызнаны будыстамі як абуджаны й асьветлены настаўнік, які падзяліўся сваімі ведамі, каб дапамагчы жывым істотам скончыць пакуты цялеснага існаваньня (дугха), дасягнуць Нірваны й пазьбегнуць таго, што называецца цыклем пакутаў і перанараджэньняў.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Будызм падзяляецца на дзьве асноўныя плыні: Тгеравада («Школа старэйшын») і Магаяна («Вялікая калясьніца»). Тгеравада зьяўляецца найстарэйшай плыняй будызму, якая шырока распаўсюджана ў Шры-Ланцы й Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Магаяна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Ўсходняй Азіі і ўключае ў сябе школы Чыстая Зямля, Дзэн, Нітырэн-сю, Тыбецкі будызм, Сінгон-сю, Тэндай-сю й Сіньнё-эн. У некаторых клясыфікацыях Ваджраяна, якая зьяўляецца падкатэгорыяй Магаяны, што практыкуецца ў Тыбеце й Манголіі, прызнана трэцяй галінай будызму. Застаючыся самай папулярнай рэлігіяй у Азіі, абедзьве галіны шырока распаўсюдзіліся па ўсім сьвеце. Ацэнкі колькасьці будыстаў па ўсім сьвеце істотна адрозьніваюцца ў залежнасьці ад спосабу вызначэньня прыхільнасьці да рэлігіі альбо вучэньня. Ніжнія планка ацэнкі складае 350—500 млн практыкуючых[2].
Будыйскія школы адрозьніваюцца адна ад адной шляхамі вызваленьня, значэньнем ступені важнасьці й кананічнасьці розных вучэньняў і пісаньняў, асабліва сваёй практыкай[3]. Асновай будыйскае традыцыі й практыкі ёсьць тры каштоўнасьці (тры прыстанішчы): Буда, Дгарма (навука) і Сангга (братэрская супольнасьць). Прымаючы «прыстанішча ў трох каштоўнасьцяў» чалавек бярэ на сябе абавязак прытрымлівацца будыйскага шляху, што ў цэлым адрозьнівае будыста ад небудыста[4]. Іншыя мэтады могуць уключаць у сябе прытрымліваньне запаведзяў Буды, падтрымку манаскай абшчыны, адмаўленьне ад звычайнага жыцьця й прыняцьце мніскага, разьвіцьцё ўважлівасьці й практыкі медытацыі, вырошчваньне вышэйшай мудрасьці й праніклівасьці, вывучэньне пісаньняў, рэлігійнай практыкі, абрадаў, а ў традыцыі Махаяны яшчэ й заклікі да будаў і бодгісатваў.
Творца фундамэнтальнага пераказу ў будыйскіх навуках традыцыйна акрэсьліваецца імём «Буда» (у Санскрыце й Палі Buddha, г.зн. «Абуджаны»). Спасылаючыся на этымалогію гэтага слова ў Санскрыце й Палі можна сказаць, што буда гэта істота, якая дзякуючы практыцы маральнасьці (silā), засяроджаньню (samādhi, г.зн. медытацыйнаму паглынаньню) і разьвіцьцю мудрасьці (Палі: paññā, Санскрыт: prajñia) убачыла праўдзівую прыроду зьяваў, альбо anicca — зьменнасьць, нетрываласьць, dukkha — дыскамфорт зьвязаны са зьменай і anatta — брак нязьменнага «я». Гэта дасьведчаньне завецца «бодгі» (з санскрыту й палі), даслоўна «абуджэньне» (званае таксама «асьвятленьнем»), якое назаўсёды вызваляе ад цярпеньня цыклу народзінаў і сьмерці. Істота, якая абудзілася са «сну ігнараваньня» дзякуючы адкрыцьцю праўдзівай натуры рэчаіснасьці завецца будам. У гэтым разуменьні, у сьвятле будыйскіх навукаў, лічыцца, што будаў было многа, а таксама, што яшчэ мноства істотаў дасьведчыць абуджэньня.
Напісаньне: слова «Буда» пісанае зь вялікай літары азначае Сідхартху Гаўтаму — стваральніка Навукі Абуджанага, а напісаньне «буда» з малой літары азначае якога-кольвек іншага Абуджанага/Араханта.
Мноства розных плыняў/тэндэнцыяў будыйскай думкі разьвілася зь першаснага пераказу навукаў Буды Сак’ямуні пасьля ягонай сьмерці. Адрозьніваюць іх практыкі, націск на выбраныя плыні-часткі з Навукі Абуджанага й культура. Тым ня менш, існуе таксама мноства супольна прызнаных каштоўнасьцяў для ўсіх традыцыяў і школаў Будызму.
Сутнасьць альбо падставовыя погляды Навукі Абуджанага выкладзеныя ў Чатырох шляхетных праўдах (Палі: cattāri ariya saccāni; Санскрыт: catvāry ārya satyāni), сфармуляваных Будам Шак’ямуні падчас першага казаньня ў Парку Газtлі ў Сарнасе. Чатыры шляхетныя праўды прымаюцца ўсіма традыцыямі Будызму без выключэньня. Гэта:
Далейшыя навукі вынікаюць з Чатырох шляхетных праўдаў, складаюць іхні аналіз і разьвіцьцё. Аднак для іх правільнага зразуменьня неабходна таксама зразуменьне дактрыны нетрываласьці й браку вечнага «я» (Палі: anattā, Санскрыт: anatman), г.зн. факту, што ўсе зьявы пазбаўленыя трывалай «істоты»/субстанцыі — ёсьць пустыя і існуюць ва ўзаемнай залежнасьці й ніколі не зьяўляюцца незалежнымі ад умоваў.
Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка (таксама: Васьміасьпектавая) ёсьць сьцежкай практыкі. Прытрымліваньне ейных радаў і ўказаньняў, сабраных у васьмі пунктах (адтуль яе і назва) мае праводзіць да поўнага зьнікненьня цярпеньня і, адпаведна, канчатковага пераходу абуджанай істоты з самсары да Нірваны. Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка вынікае з Чацьвертай шляхетнай праўды, праўды аб сьцежцы, якая праводзіць да спыненьня цярпеньня. Буда мовіў навуку, што дзякуючы цнатлівасьці, ведам і засяроджаньню можна дасягнуць дасканаласьці — Абуджэньня — а Чатыры шляхетныя праўды й Шляхетная васьмёркавая сьцежка вызначаюць дарогу, якая вядзе да дасягненьня гэтай мэты.
Для таго, каб цалкам зразумець Чатыры шляхетныя праўды, Буда раіў ісьці Шляхетнаю Васьмёркаваю Сьцежкаю, якая складаецца з:
Санскрыцкае samyak і Палійскае sammā значаць тое, што «зьвярнуцца да аднаго», «адвярнуцца ад рэшты», «цэлы», «увесь», «правільны», «уласьцівы», «праўдзівы». Шляхетная Васьміасьпектавая Сьцежка разглядаецца некаторымі Будыйскімі школамі/традыцыямі як асобныя ўзроўні разьвіцьця, празь якія мусіць прайсьці практыкуючы. У голас гэтаму погляду, пазнаньне й рэалізацыя аднаго прыступку, праводзіць як наступства да наступнага. Існуе таксама супрацьлеглы погляд, які раіць разьвіваць усе асьпекты адначасова (кола зь няроўнымі сьпіцамі не паедзе).
Шляхетная Васьміасьпектавая Сьцежка дзеліцца часта на тры «суполкі» правілаў, якія са-ствараюць і даакрэсьліваюць асноўныя цнатлівасьці: мудрасьць (Палі: paññā; Санскрыт: prajñā), маральнасьць (Палі: sīla; Санскрыт: śīla) і засяроджаньне (Палі: samādhi; Санскрыт: samādhi)[9].
Медытацыя — працэс самапаглыбленьня з мэтай самадасканаленьня, пры якім істота застаецца сам на сам са сваёю сьвядомасьцю. Мэтай медытацыі зьяўляецца дасягненьне стану браку думак альбо стану розуму, «які нагадвае прастору» (стану пусткі), Вызваленьне з Кола Перанараджэньняў, дасягненьне спакою, зьнішчэньне (цярпеньня), разьвіцьцё мудрасьці, дасягненьне Асьвятленьня, стану Нірваны, атрыманьне непасрэдных ведаў, паляпшэньне здароўя і такім чынам прадаўжэньне працягласьці жыцьця з мэтай дапамагчы іншым істотам вызваліцца зь цярпеньня і г. д.[10]
Карма альбо карман з Санскрыту कर्म (Палі: kamma) зьяўляецца падставовым і вельмі важным паняцьцем Навукі Абуджанага. Даслоўна гэта слова азначае «дзеяньне» альбо «чын»; што-кольвек нехта робіць, гаворыць альбо думае паўстае карма. У Будыйскім значэньні не азначае выніку, які акрэсьліваецца як плён (Санскрыт, Палі: vipaka), эфекту альбо прызначэньня. Правіла прычыны і наступства называецца ў мове Палі kamma-vipaka (дзеяньне-плён) і гаворыць, што кожны ўчынак мае свае наступствы — добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасьця, злыя ўчынкі — у выглядзе цярпеньня.
Карма зьяўляецца рухавіком, які прыводзіць у рух кола цыклу некантраляванага перанараджэньня. Карме падлягаюць усе неасьветленыя істоты.
Словы Абуджанага з Сутры Аздобы Махаяны аб дзеяньні негатыўнае кармы:
Словы Абуджанага з Дхамапады аб дзеяньні негатыўнай і станоўчае кармы:
Словы Абуджанага з Сутры ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня апісваюць працэс награмаджэньня заслугі (станоўчае кармы) й дзякуючы таму дасягненьне асьвятленьня наступным чынам:
Істоты праз свае чыны зьбіраюць досьвед у розуме, негатыўны альбо пазітыўны, у залежнасьці ад таго, ці зьяўляюцца яны карысныя для іншых істотаў, ці шкодныя. У эфекце свайго дзеяньня істота засявае кармічнае насеньне ў розуме, калі будуць прысутнічаць наступныя чыньнікі:
У выпадку наяўнасьці ўсіх чатырох элементаў кармічнае наступства зьяўляецца наймацнейшым і вынік чыну будзе найбольш інтэнсіўны. Напрыклад: кіроўца, які ненаўмысна выклікаў аварыю і зраніў пешага: (1) быў сьвядомы, што машына зьяўляецца небясьпечным сродкам перамяшчэньня і можа выклікаць аварыю й цярпеньне іншых, (2) не хацеў яго скрыўдзіць, (3) аднак гэта зрабіў, (4) зусім ня быў з таго задаволены. У гэтым выпадку пакінуты кармічны сьлед у розуме няўдалага кіроўцы будзе толькі частковы.
Тэрмін кармы прымяняльны як да асобных індывідуумаў (у вялікім скарачэньні: кожная асоба заслугоўвае на тое, што мае), так і да збору істотаў: суполка, народ (кожны народ мае тое, на што заслугоўвае; цяперашняе становішча абумоўлена папярэднімі чынамі), насельніцтва зямлі і г. д.[11]
Указаньні — у Будызьме азначаюць збор парадаў альбо рэкамендацыяў для неасьветленых асобаў, якія дазваляюць ім пазьбегнуць негатыўнай кармы. У розных Будыйскіх традыцыях фармулююцца ў крыху розных формах, тым ня меней іх зьмест застаецца нязьменны. Найчасьцей замест слова «наказ» адьбо «запаведзь» ужываецца менавіта слова «ўказаньне», паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязаньня. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому ня могуць быць навязаныя.
Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
У адрозьненьне ад рэлігіяў, дзе запаведзь «не забівай» адносіцца толькі да чалавека, Будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэньне, якое здольна адчуваць. Словы Буды з Дхамапады:
Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць вэганам: ня толькі ўласнаруч не забіваць жывых істотаў («не належыць удараць іншых»), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г. д. («ані выклікаць, каб былі бітыя»).
Прытрымліваньне прынамсі Пяці Ўказаньняў, а таксама прыняцьце прыстанішча ў Трох Каштоўнасьцях адрозьнівае вучня Буды ад небудыста.
Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем Васьмі Ўказаньняў. Так напрыклад Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не дакранацца да жанчыны. Каб утрымліваць цела і розум у чысьціні, мніхі вучацца шанаваць усіх жанчынаў і трактаваць старэйшых жанчынаў як матак, равесьніцаў як сёстраў, а малодшых жанчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма («золатам і срэбрам»), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня. Да цярпеньня, між іншым, праводзіць таксама позьняя пара начнога адпачынку.
Шляхетная васьмёркавая сьцежка дае магчымасьць разглядаць будызм як тры фундаментальныя практыкі:
У даслоўным перакладзе з палі і санскрыту, моваў найстарэйшых будыйскіх тэкстаў, «Навука Абуджанага».
Класіфікаваньне будызму як рэлігіі зьяўляецца памылкай, паколькі Навука Абуджанага не грунтуецца на веры ў кагокольвек альбо штокольвек, у тым ліку не грунтуецца на веры ў кіруючага сьветам Бога. Буда заўсёды адзначаў, што навучае аб «цярпеньні й канцы цярпеньня», а ягоныя навукі павінны мець перадусім практычнае прымяненьне й служыць вызваленьню зь цярпеньня.[12][13] Стаўленьне Буды да рэлігіяў ілюструе прыпавесьць «Ці існуе Бог?», а таксама наступныя словы Абуджанага:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.