![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Dentist.2.jpg/640px-Dentist.2.jpg&w=640&q=50)
Стаматалёгія
разьдзел мэдыцыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стаматалё́гія (ад стар.-грэц. στοματος — рот, і λογος — слова, навука) — разьдзел клінічнай мэдыцыны аб паходжаньні, разьвіцьці, дыягностыцы, лячэньні і папярэджаньні хваробаў і пашкоджаньняў зубоў, сьлізьніцы рота, сківіцы, падзі і памежных раёнаў твару і шыі. Узьнікла ў 1-ай чвэрці 20 ст. ад спалучэньня аданталёгіі і сківічна-тваравай хірургіі. Падзяляецца на артадантальную (неапэрацыйнае лекаваньне хваробаў зубоў, калязубных тканак і сьлізьніцы рота), артапэдычную (пратэзаваньне поласьці рота), дзіцячую (улічвае рост органаў і тканак), тэрапэўтычную і хірургічную (хірургія зубоў, лячэньне запаленьняў поласьці рота і сківіцаў, сківічна-тваравай вобласьці, пухлінаў рота і сківіцаў, плястычная, рэканструкцыйная і эстэтычная хірургія, імплянталёгія)[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Dentist.2.jpg/640px-Dentist.2.jpg)