Аданталёгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аданталёгія (ад стар.-грэц. odus, родны склон odontos — зуб і стар.-грэц. logos — навука) — навука, якая вывучае будову, варыяцыі і эвалюцыю зубасківічнай сыстэмы. Аданталёгія разглядае пытаньні, зьвязаныя з анатоміяй, фізыялёгіяй, паталёгіяй і прафіляктыкай захворваньняў органаў жаваньня і падзі, разглядаючы іх у сувязі з агульным станам арганізму чалавека і сацыяльнымі ўмовамі ягонага існаваньня[1].
Тэрапэўтычная аданталёгія ёсьць састарэлым сынонімам стаматалёгіі, разглядае пытаньні лячэньня і прафіляктыкі зубных захворваньняў. Антрапалягічная аданталёгія — кірунак антрапалёгіі, які вывучае эвалюцыйную, расавую і этнічную зьменлівасьць будовы зубной сыстэмы чалавека і ягоных папярэднікаў. Аданталёгія падзяляецца на лекавую і сацыяльную.