From Wikipedia, the free encyclopedia
Соевы алей — сьветла-жоўты паўвысыхальны, тлусты алей зь зярнятаў соі.
Атрымліваюць прасаваньнем і экстрагаваньнем арганічным рашчынальнікам. Мае шчыльнасьць 924—934 кг/кубамэтар пры +15 °C. Тэмпэратура застываньня ад -8 да -18 °C. Выкарыстоўваюць у харчаваньні і вытворчасьці маргарыну і мыла, а таксама пакосту і алькіднай смалы, алейнага лаку і мыйных сродкаў[1]. Пабочным вырабам вытворчасьці соевага алею ёсьць соевы шрот (жмых), які зьмяшчае багата бялку і служыць кормам для жывёлы, птушкі і рыбы. У шроце таксама застаецца шмат абалоніны і вапня, калю і бэта-каратыну, магну і фосфару[2].
У соевым алеі ёсьць такія тлустыя кісьлі, як: лінолевая (амэга-6) — 51 %, алеінавая (амэга-9) — 23 %, альфа-лінолевая (амэга-3) — 7 %, а таксама насычаныя тлустыя кісьлі — 16 %.
Рафінаваны соевы алей выкарыстоўваюць у якасьці заправы для першых і другіх страваў, а таксама заедак. Мае прыемны смак бяз паху. Нерафінаваны соевы алей дадаюць у салату. Зьмяшчае багата лецытыну. Тэрмін захоўваньня падаўжаюць за кошт гідратацыі. Соевы алей халоднага водціску захоўвае найбольш карысных рэчываў. Пры смажаньні вылучае ракатворныя рэчывы, таму выкарыстоўваецца безь цеплавой апрацоўкі[2].
Да 2000 году да нараджэньня Хрыстова згадваецца вытворчасьць соевага алею ў Кітаі. У 2019 годзе найбольшымі вытворцамі былі: ЗША — 16 млн тонаў, Бразылія і Кітай — па 11,3 млн тонаў, Аргентына — 8 млн тонаў, Індыя — 1,4 млн тонаў, Мэксыка — 0,9 млн тонаў, Парагвай, Расея і Эгіпет — па 0,7 млн тонаў і Нідэрлянды — 0,6 млн тонаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.