Смаля́ны, Смалья́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 593 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Воршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны; каля аўтамабільнай дарогі Ворша — Лепель.

Хуткія факты
Смаляны
лац. Smalany
Thumb
Замак Белы Ковель
Дата заснаваньня: 1626
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Смалянскі
Вышыня: 205 м н. у. м.
Насельніцтва: 593 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211014
СААТА: 2236866086
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′57″ пн. ш. 30°3′42″ у. д.
Смаляны на мапе Беларусі ±
Thumb
Смаляны
Смаляны
Thumb
Смаляны
Смаляны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Смальяны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка «Белы Ковель» князёў Сангушкаў, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, драўляная барокавая царква Сьвятога Спаса і магіла Тамаша Зана, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Назва

На думку краязнаўца Аляксандра Шынкевіча, тапонім Смальяны ўтварыўся ад слова смала, якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык Андрэй Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае зьвязак зь ягоным разьмяшчэньнем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[2].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Смалянаў

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Смальяны як маёнтак у Аршанскім намесьніцтве, уладаньне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданьні князеў Курбскіх, Астроскіх, Сангушкаў і інш. Да 1626 году князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у часе вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай і Вялікай Паўночнай вайны, калі яго загадаў зьнішчыць маскоўскі гаспадар Пётар I[3].

Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 году. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ордэна дамініканаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Смальяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Аршанскага павету. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаскую, у 1839 годзе былі тры грэка-каталіцкія царквы: Сьвятой Параскевы Пятніцы, Сьв. Яна Хрысьціцеля й Спаская (Спаса-Прэабражэнская)[4], а ў 1864 годзе — мураваную царкву-мураёўку. У Вайну 1812 году 13—14 лістапада пад Смальянамі адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.

За расейскім панаваньнем пачаўся сапраўдны заняпад Смалянскага замка, а ў сярэдзіне XIX ст. новы ўласьнік мястэчка расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў помнік на цэглу[5]. На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касьцёл, 4 малітоўныя дамы, сынагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, шпіталь, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смальяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Смальяны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Аршанскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1999 год у Смальянах было 537 гаспадарак, на 2001 год — 291. З 1990-х гадоў у вёсцы дзее толькі драўляная праваслаўная царква Сьвятога Спаса 2-й паловы XVIII стагодзьдзя. 24 верасьня 2011 году ў склад Смальянаў улучылі вёску Агранамічную[6].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 2315 чал., зь іх 239 праваслаўных, 6 каталікоў, 1 эвангеліст і 2069 юдэяў[7]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 1522 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 646 чал.[8]; 2010 год — 593 чал.

Інфраструктура

У Смалянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Смалянаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская, Васіленкаўская, Віцебская, Ганьшаўская, Горная, Замкавая, Заручаўская, Надрэчная, Плігаўская, Слабада і Талачынская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Транспарт

Каля Смалянаў (за 200 м на поўдзень ад вёскі) праходзіць шаша Р15 (Ворша — Лепель)

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Ратуша (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.