Сенна (вёска)
вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́нна[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Сенна ўваходзіць у склад Любчанскага пасялковага савету.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сенна (неадназначнасьць).
Сенна | |
Першыя згадкі: | ~ 1424 |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Пасялковы савет: | Любчанскі |
Насельніцтва: | 127 (2008) |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231425 |
Аўтамабільны код: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′1.02″ пн. ш. 26°5′4.99″ у. д. |
Сенна на мапе Беларусі ![]() ![]() Сенна |
Згадваецца ў «Абмежаваньні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародскім намесьнікам Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумэнта не захаваўся, у копіі (1711 года) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 г., аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжаньня з іншымі зьвесткамі ў дакумэнце. Таму дакумэнт можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасьля 1392 г. (пачатак вялікага княжэньня Вітаўта)[2]. Дасьледчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складаньня дакумэнта — 1424:[3]
«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.» (Старабелар.)
— Абмежаваньне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[4].