From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́межаў, Се́межава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1142 чал. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капылю, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцак — Івацэвічы.
Семежаў лац. Siemiežaŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Семежаўскі |
Вышыня: | 151 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1142 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223932 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 26°59′0″ у. д. |
± Семежаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Семежаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павету сфармавалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне.
Упершыню Семежаў упамінаецца ў 2-й палове ХV стагодзьдзя[2] як вёска ў Слуцкім княстве, уладаньне Алелькавічаў. У 1578 годзе ён атрымаў статус мястэчка.
На 1622 год у Семежаве было 195 дымоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 году мястэчка значна пацярпела[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Семежаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 1848—1863 гадох мястэчка знаходзілася ў валоданьні Магільніцкіх[2]. На 1886 год у Семежаве было 269 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавала школа і 3 крамы. Мястэчка было цэнтрам традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Семежаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Семежаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Семежаў увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. У лістападзе 1920 году тут зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[5]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР. 20 жніўня 1924 году Семежаў стаў цэнтрам сельсавету Чырвонаслабадзкога, з 8 жніўня 1959 году Капыльскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2000 год тут было 655 двароў, на 2001 год — 629. У 2000-я гады Семежаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
У Семежаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, пошта.
З урбананімічнай спадчыны Семежава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гасьцінец, Дуброўная, Загуменная, Зарэчная, Капыльская, Маставая, Набярэжная, Новая, Слуцкая, Цімкавіцкая і Шпіталь. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.
У мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», улучаны ў сьпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО. Апроч таго, у сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны значацца Семежаўскія ручнікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.