італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сасуолё» (па-італьянску: Sassuolo) — італьянскі футбольны клюб з гораду Сасуолё, правінцыя Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1922 годзе. На сёньня клюб выступае ў Сэрыі A, пры гэтым толькі з сэзону 2013—2014 гадоў клюб упершыню прабіўся ў найвышэйшы італьянскі дывізіён. У сувязі з тым, што мясцовы стадыён у Сасуолё ня мае неабходнай ліцэнзіі на правядзеньне матчаў Сэрыі А, клюб свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Чыта дэль Трыкалёрэ» ў суседнім горадзе Рэджа-Эмілія, які быў набыты клюбам у сьнежні 2013 году. Першую перамогу ў Сэрыі A ў гісторыі клюбу «Сасуолё» атрымаў у хатняй гульні супраць «Балёньні» (2:1), дзякуючы галам Бэрардзі і Флёра Флёрэса[1].
Сасуолё | ||||||
Поўная назва | Unione Sportiva Sassuolo Calcio SRL | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1922 | |||||
Горад | Сасуолё, Італія | |||||
Стадыён |
Чыта дэль Трыкалёрэ, Рэджа-Эмілія Умяшчальнасьць: 20 084 | |||||
Кіраўнік | Mapei[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя Б | |||||
· 2023—2024 | Сэрыя А, 19 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sassuolocalcio.it (італ.) (анг.) |
Клюб быў заснаваны ў 1920 годзе і на працягу большай часткі сваёй гісторыі выступаў у аматарскіх дывізіёнах Эміліі да свайго першага падвышэньня ў Сэрыю D у 1968 годзе. У гэтую эпоху клюб аб’яднаўся зь іншымі мясцовымі футбольнымі дружынамі, каб у рэшце рэшт сфармаваць у 1974 годзе сучасны клюб «Сасуолё». У 1984 годзе клюб упершыню атрымаў падвышэньне ў Сэрыю С2, самы нізкі ўзровень прафэсійнага футболу ў Італіі. Аднак «Сасуолё» зноўку выбылі з дывізіёну ў 1990 годзе і пасьля правялі большую частку дзесяцігодзьдзя ў Сэрыі D. У 1998 годзе фінішаваньне на 2 месцы забясьпечыла вяртаньне клюбу ў Сэрыю С2.
Упершыню «Сасуолё» дасягнуў Сэрыі С1 у 2006 годзе пасьля перамогі ў плэй-оф Сэрыі С2, выгуляўшы ў фінале «Сансавіна». У наступныя гады клюб апынуўся сур’ёзным прэтэндэнтам на падвышэньне ў Сэрыю В. З Джанам Марка Рэмандынам на пасадзе галоўнага трэнэра дружына ледзь не атрымалі квіток на ўдзел у вышэйшай лізе яшчэ ў 2007 годзе, але ў апошнія дні сэзону клюб трываў паразу ў матчы супраць «Грасэта», які ў выніку заняў 2 месца. У выніку «Сасуолё» ў плэй-оф пацярпеў паразу ад пятай дружыны сэзоны «Монцы». Затым Рэмандына пакінуў «Сасуолё», ачоліўшы «П’ячэнцу», клюб Сэрыі B. Новым галоўным трэнэрам быў абраны былы гулец Сэрыі А Масыміліяна Алегры. Пад кіраўніцтвам Алегры «Сасуолё» хутка ажывіў надзеі атрымаць падвышэнне ў Сэрыю В, што ў рэшце рэшт адбылося 27 красавіка 2008 году, калі дружына здабыла перамогу ў Сэрыі C1/А, забясьпечыўшы тым самым гістарычнае падвышэньне ў Сэрыю B, першае ў гісторыі клюба[2].
Пасьля прасоўваньня Алегры пакінуў клюб дзеля «Кальяры», які спаборнічаў у Сэрыі А. У ліпені 2008 году клюб прызначыў былога боса «Аталянты» і «Сіены» Андрэа Мандарліні на сэзон 2008—2009 гадоў. «Сасуолё» надзіва добра пачаў кампанію сэзону 2008—2009 гадоў і вельмі доўга трымаўся ў зоне плэй-оф, маючы шанец на прасоўваньне ў эліту. Аднак, у апошніх пяці матчах эмілійскі клюб здабыў толькі два пункты, у выніку апусьціўшыся на 7 месца. Не зважаючы на пасьпяховы сэзон, Мандарліні паводле ўзаемнай згодзе пакінуў «Сасуолё» ў чэрвені 2009 году, пасьля чаго новым трэнэрам быў прызначаны Стэфана Піёлі. «Сасуолё» пасьлядоўна кваліфікаваўся ў плэй-оф другога дывізіёну, але кожным разам ня меў посьпеху. Аднак у сэзоне 2012—2013 гадоў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Эўсэбіё Дзі Франчэска «Сасуолё» большую частку сэзону займаў 1 месца, і у выніку клюб забясьпечыў сабе прамое падвышэньне ў клясе, дзякуючы перамогі над «Ліворна» зь лікам 1:0 18 траўня 2013 году. Такім чынам, сэзон 2013—2014 гадоў дружына ўпершыню дэбютаваў у найвышэйшым дывізіёне. Ключавую ролю згуляў у гэтым дасягненьні 18-гадовы прадукт клюбнай акадэміі Дамэніка Бэрардзі, які быў нават абраны гульцом году Сэрыі B тым сэзонам.
25 жніўня 2013 году «Сасуолё» згуляў свой першы ў гісторыі матч Сэрыі А, пачаўшы паразай у гасьцёх у «Тарына» зь лікам 2:0[3]. Другім матчам клюб упершыню згуляў свой хатні матч у эліце, аднак таксама трываў паразу ад «Ліворна» зь лікам 4:1. Адзін і першы гол «Сасуолё» забіў нападнік Сымонэ Дзадза[4]. 22 верасьня 2013 году клюб атрымаў цяжкую паразу ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале» зь лікам 7:0. Першы пункт дружына зарабіла ў сваім пятым матчы, 25 верасьня ў гасьцёх у «Напалі». Дзадза ўраўнаважыў лік, і гульня скончылася зь лікам 1:1[5]. Ужо праз чатыры дні «Сасуолё» здабыў пункт у хатнім матчы супраць «Ляцыё», згуляўшы ўнічыю зь лікам 2:2[6]. 20 кастрычніка 2013 году «Сасуолё» здабыў першую перамогу ў Сэрыі А, перамогшы дома «Балёньню» зь лікам 2:1, дзякуючы галамі Дамэніка Бэрардзі і Антоніё Флёра Флёрэса[1]. Такім чынам, клюб здолеў сысьці з апошняга месца ў табліцы. «Сасуолё» ўпершыню выгуляў гульню ў гасьцёх у лізе 3 лістапада ў «Сампдорыі», а Бэрардзі аформіў свой першы хэт-трык. Матч скончыўся зь лікам 4:3[7]. Наступным матчам эмілійскі клюб згуляў унічыю зь лікам 1:1 з «Ромай», дзякуючы чаму «Сасуолё» выйшаў па-за зону вылету[8]. 12 студзеня Бэрардзі аформіў покер у матчы супраць «Міляну», калі мілянцы мелі перавагу ў ліку 2:0, але дзякуючы маладому нападніку, «Сасуолё» атрымаў перамогу зь лікам 4:3[9]. У канцы студзеня 2014 году клюб зноўку займаў апошняе месца, і таму Дзі Франчэска быў зволены з пасады. Альбэрта Малесані заняў вакантную пасаду, але зьмены ў трэнэрстве не далі патрэбных эфэктаў. Ужо ў пачатку сакавіка «Сасуолё» зноўку даверыў кіраўніцтва дружынай Дзі Франчэска. 6 траўня «Сасуолё» выгуляў «Фіярэнтыну» зь лікам 4:3, а пасьля перамогі зь лікам 4:2 у «Джэноа» 11 траўня «Сасуолё» гарантаваў сабе месца ў Сэрыі А на наступны сэзон. Бэрардзі фінішаваў на 7 месцы ў сьпісе бамбардзіраў лігі, маючы на рахунку 16 галоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.