Remove ads
італьянскі футбольны клюб з Генуі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Джэноа» (па-італьянску: Genoa) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі й аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны й крыкетны клюбы былі заснаваны ў 1893 годзе ангельцамі як брытанскі спартовы клюб за мяжой, гульцамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя ангельскай кароны да 10 красавіка 1897 году, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзянаў[2]. Футбольная сэкцыя клюбу быў створана ў 1897 годзе Джэймзам Рычардсанам Спэнсьлі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клюбам у сваім родзе ў Італіі[3].
Джэноа | ||||||
Поўная назва | па-італьянску: Genoa Cricket and Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 7 верасьня 1893 | |||||
Горад | Генуя, Італія | |||||
Стадыён |
Люіджы Фэрарыс Умяшчальнасьць: 36 536 | |||||
Прэзыдэнт | Альбэрта Дзангрыльлё[d][1] | |||||
Кіраўнік | 777 Partners[d][1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 11 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы genoacfc.it (італ.) (анг.) |
Падчас сваёй доўгай гісторыі «Джэноа» перамагала ў спаборніцтве Сэрыі А дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ў сэзоне 1923—1924 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» зьяўляецца чацьвёртым найбольш пасьпяховым італьянскім клюбам[4].
Клюб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка зьяўляецца хатняй для клюбу з 1911 году. З 1946 году стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футольнага клюбу з гораду «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасьляваеннай гісторыі праводзіць паміж Сэрыяй А і Сэрыяй Б.
Клюб быў заснаваны 7 верасьня 1893 году як «Гэнуэскі крыкетны й атлетычны клюб» (анг. Genoa Cricket & Athletic Club)[6]. Першапачаткова клюб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы й крыкеце. З-за таго, што клюб быў створаны, каб прадстаўляць Ангельшчыну за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, то бок такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[6].
З адкрыцьцём футбольнай сэкцыі было прынята рашэньне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзянаў у дзейнасьці клюбу. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць зьмешанай каманды турынскіх клюбаў «Інтэрнацыянале» й «Тарынэзэ», дзе генуэскі клюб трываў паразу зь лікам 1:0[6]. Неўзабаве пасьля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клюбу «Алесандрыя» зь лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць камандаў розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.