![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/P1300735_Paris_V_chapelle_La_Sorbonne_rwk.jpg/640px-P1300735_Paris_V_chapelle_La_Sorbonne_rwk.jpg&w=640&q=50)
Сарбона
гістарычны будынак Парыскага ўнівэрсытэту / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарбо́на (па-француску: Sorbonne) — шэраг унівэрсытэтаў у Францыі, адзін з самых вядомых унівэрсытэцкіх цэнтраў Эўропы. Знаходзяцца ў Парыжы і цэнтральным рэгіёне краіны — Іль-дэ-Франс.
Сарбона | |
![]() | |
Заснаваны | 1257 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Вэб-сайт | sorbonne.fr (фр.) (анг.) (італ.) |
Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыскага ўнівэрсытэту, які быў утвораны ў 1215 годзе ў выніку аб’яднаньня некалькіх царкоўных школ. У 1257 годзе тэоляг Рабэр дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Сьвятога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей зь бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 годзе каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднаньне з тэалягічным факультэтам Парыскага ўнівэрсытэту. У XVII стагодзьдзі назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь унівэрсытэт. У 1972 годзе ўнівэрсытэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона.
Унівэрсытэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім сьвеце.