адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Саліго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 134 309 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Салігорск.
Салігорскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Салігорск |
Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1965 |
Кіраўнік | Андрэй Жайловіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 134 309 чал.[2] |
Шчыльнасьць | 53,7 чал./км² |
Плошча | 2498,91[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 141 м[4] |
Месцазнаходжаньне Салігорскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-10 |
Паштовыя індэксы | 223 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласьці.
17 ліпеня 1924 году быў створаны Старобінскі раён. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 6 студзеня 1965 году фактычна на тэрыторыі былога Старобінскага раёну быў створаны Салігорскі раён. На момант стварэньня раён уключаў горад Салігорск, гарадзкія пасёлкі Вызна, Старобін, Акцябарскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярускі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 году ў склад раёну перададзеныя Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, а 14 жніўня 1979 году Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёну. 23 сакавіка 1987 году скасаваны Новацярускі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавету створаны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 году скасаваны Першамайскі сельсавет[5]. 30 кастрычніка 2009 году Старобінскі і Чырвонаслабадзкі пасялковыя саветы рэарганізаваныя ў сельсаветы, скасаваныя Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[6]. 29 сьнежня 2009 году скасаваны Рожанскі сельсавет[7].
Раён разьмешчаны на паўночнай ускраіне Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 135—150 м, максымальная 182 м каля вёскі Старчыцы.
У Салігорскім раёне здабываюць: калійныя і каменныя солі, торф, пяскова-жвіравыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,1 °C, ліпеня 18,1 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 600 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 184 дні.
Лясы (42% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя. Пад балотамі 2% плошчы раёну.
Па тэрыторыі раёну працякаюць: рака Случ (з прытокам Мораччу), Лань. Разьмешчаны Салігорскае і Чырвонаслабадзкое вадасховішчы.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, гародніну, рапс. Рыбгас «Чырвоная Слабада».
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Слуцак — Салігорск, аўтадарога Слуцак — Мікашэвічы.
Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Мікалаеўская царква (1859) у мястэчку Старобін, Сьвята-Ўзьнясенская царква (1845) у в. Вялікі Рожан, вятрак (2-я палова XIX ст.) у в. Першамайск, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Чыжэвічы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.