Лань (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лань — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай і Берасьцейскай абласьцях. Даўжыня 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Выдатак вады ў вусьці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰. Агульны спад ракі 79,2 м.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Рака
Лань
лац. Łań
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Гарбуноў
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 147 км
Сярэднегадавы сьцёк 11,3 м³/с
Плошча басэйну 2190 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰
Закрыць

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруноў Нясьвіскага раёну, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкага Палесься. Вусьце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічаў Лунінецкага раёну.

Даліна ў верхняй плыні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Абалона шырынёй 0,6—1 км, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжняй плыні 15—20 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгуляваньня ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947 год) каля вёскі Лактышоў. У летні пэрыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 дні. Вадасховішча Лактышы моцна ўплывае на гідралягічны рэжым ракі[1].

Лясы мяшаныя, большай часткай забалочаныя. Балоты пераважаюць нізінныя. Выспы невялікія, глейкія, затапляльныя. Берагі ў верхняй плыні стромкія, адкрытыя, у сярэдняй і ніжняй — нізкія, месцамі амаль ня бачныя, тарфяністыя, парослыя хмызьняком.

Рэжым ракі вывучаўся на 3 пастах, адзін зь якіх дзейнічае ў наш час (в. Мокрава)[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.