From Wikipedia, the free encyclopedia
Саколка (польск. Sokółka) — места ў Польшчы, на рацэ Саколдзе. Адміністрацыйны цэнтар меска-сельскай гміны і Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2009 год — 22 081 чалавек. Знаходзіцца за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе 19 (Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Горадня.
Саколка лац. Sakołka | |||||
польск. Sokółka | |||||
Адміністрацыя места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1524 | ||||
Магдэбурскае права: | 10 студзеня 1609 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Плошча: | 18,61 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 19 037 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1022,94 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-100 | ||||
Нумарны знак: | BSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′18.050″ пн. ш. 23°29′48.239″ у. д. | ||||
Саколка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Саколка — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[1]. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1-й палове XVI ст. тут існаваў паляўнічы двор вялікага князя.
У 1565 годзе у Саколцы збудавалі драўляны касьцёл. У канцы XVI ст. яна ўвайшла ў Гарадзенскую эканомію. 10 студзеня 1609 году Саколка атрымала Магдэбурскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах мястэчка пачалі сяліцца вайскоўцы-татары. У 2-й палове XVIII ст. Антоні Тызэнгаўз пасяліў у Саколцы рамесьнікаў. У 1793 годзе места стала цэнтрам Саколкаўскага павету Гарадзенскага ваяводзтва. У час паўстаньня Т. Касьцюшкі тут было месца збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Саколка апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі (з 1842 году — у Гарадзенскай губэрні).
28 лютага 1861 году зьявіўся праект гербу Саколкі: «у залатым полі трохчацьвяртная выява рыцара з узьдзетым угору палашом»[2]. На 1867 год у месьце было 458 будынкаў (зь 14 мураваных), на 1878 год — 467 будынкаў (17 мураваных).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Саколку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Саколка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Саколка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Саколку акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Саколка ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.