Рэмбрант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́мбрант Га́рмэнзан ван Рэйн (па-нідэрляндзку: Rembrandt Harmenszoon van Rijn; 15 ліпеня 1606, Лейдэн — 4 кастрычніка 1669, Амстэрдам) — галяндзкі мастак, майстар жывапісу й гравюры. Як правіла, лічыцца адным з найвялікшых мастакоў у гісторыі эўрапейскага мастацтва[12]. Ягоны ўнёсак у мастацтва прыйшоўся на Галяндзкі залаты час — пэрыяд росквіту й культурных дасягненьняў, калі галяндзкі жывапіс, шмат у чым супрацьлеглы традыцыям барока, дамінаваў у Эўропе.
Рэмбрант | |
Імя пры нараджэньні | Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1606(1606-07-15)[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 1669(1669-10-04)[1][7][3][…] (63 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, малявальнік, мастак-гравэр, калекцыянэр мастацтва, майстар афорту, калекцыянэр, плястычны артыст |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d], рэлігійны жывапіс[d], міталягічнае малярства[d], жанравае малярства[d][8], гістарычны жывапіс[8][9], аўтапартрэт[d], пэйзаж[8][9], партрэт[8][9], мурло[d][8], натурморт[d][8], ванітас[d][8][9], паляўнічы натурморт[d][9], міталягічнае мастацтва[d][9] і зімовы пэйзаж[d][9] |
Плынь | Залаты век нідэрляндзкага жывапісу[d][11] |
Подпіс | |
Здабыўшы славу ў маладыя гады ў якасьці мастака-партрэтыста, наступныя гады Рэмбранта былі адзначаныя асабістымі трагедыямі й фінансавымі цяжкасьцямі. Тым ня менш, гравюры й карціны Рэмбранта былі папулярныя на працягу ўсяго ягонага жыцьця, спрыяючы рэпутацыі творцы як жывапісца[13]. На працягу дваццаці гадоў Рэмбрант быў настаўнікам шэрагу выбітных галяндзкіх мастакоў[14]. Лепшымі працамі Рэмбранта лічацца партрэты сучасьнікаў, аўтапартрэты й ілюстрацыі да біблійных сюжэтаў. Ён здолеў увасобіць у сваіх творах увесь спэктар чалавечых перажываньняў наватарскай для выяўленчага мастацтва эмацыйнай насычанасьцю[15]. Працы Рэмбранта, надзвычай разнастайныя па жанравай прыналежнасьці, адкрываюць гледачу багаты духоўны сьвет чалавечых пачуцьцяў.
У сваіх карцінах і гравюрах майстар паказаў веданьне клясычнай іканаграфіі, зь якой ён абыходзіўся ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі ўласнага досьведу, так выявы біблійных тэм паведамляюць аб веданьні Рэмбрантам канкрэтных тэкстаў, засваеньні клясычнай кампазыцыі, ягоным назіраньнем за габрэйскім насельніцтвам Амстэрдаму[16].