From Wikipedia, the free encyclopedia
Рокіль, Рукель (Рукля) — мужчынскае імя.
Rochilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rocco + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рукель, Рукля |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рокіль» |
Рокула, Рокіла або Рукла (Rocula, Rochilo, Ruclo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рукша; германскае імя Rocksch) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[3] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[4].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Рукля азначае «які рыкае»[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rukiel (Rukel)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оуби Роуклѧ же Репекьӕ (Галіцка-Валынскі летапіс); село Руклишки (1554 год)[7]; з ыменья Руклишского… з Руклишокъ и з другихъ Руклишокъ съ Колвелевскихъ (1567 год)[8]; учтивого Ивана Рукли (25 ліпеня 1578 году)[9]; учтивы Иванъ Рукля… звышъ мененого Ивана Рукли (30 ліпеня 1578 году)[10].
Ракілевічы (Rokilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[12].
На 1910 год існавала ваколіца Рукліна ў Аршанскім павеце, а таксама вёскі Цярэні-Рукалева, Руклі і фальварак Рукалева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[13].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Руклі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.