Рука (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рука, Рук (Грук) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Rucco | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рук, Грук |
Зьвязаныя імёны | Рокіль, Рукша |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рука» |
Рука або Рока (Rucco, Rocco) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[2] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рокіль (Рукель, Рукля), Рукша. Адзначаліся германскія імёны Rocula (Rochilo), Rocksch.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ruckus, Rukiel[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рукови два чоловеки (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[5]; тивун берженский Андрушко Рукович (22 сакавіка 1525 году)[6]; Янушъко Руковичъ[7], Шимъко Руковичъ кон. Станко Руковичъ кон.[8], Юри Руковичъ[9], Мартинъ Руковичъ… Панъ Адрушко Pуковичъ[10] (1528 год); люди нашы Вилкейское волости… Михайло Руковичъ (12 сакавіка 1529 году)[11]; Миколай Руковичъ (1567 год)[12]; межы землями бояръ Руковичовъ (5 верасьня 1568 году)[13]; отца Іосифа Груковича (21 студзеня 1636 году)[14]; бояромъ Кгрустевскимъ Петрашу Руку (7 студзеня 1640 году)[15]; Michał Ruk[16], Andrzej Ruk[17], Michał Ruk[18] (1690 год); Parafia Rogowska… Rukiszki, folwark, wieś i karczma (1784 год)[19][a].
Рукевічы (Rukiewicz) гербаў Магіла і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[21].
Руковічы або Рукевічы (Rukowicz, Rukiewicz) Доўмунты (Dowmunt) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскі шляхецкі род[21].
У XVI ст. існаваў маёнтак-поле Рукавічы (Руковичи) у Жамойцкім старостве[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.