![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Rokosz_Sandomierski.jpg/640px-Rokosz_Sandomierski.jpg&w=640&q=50)
Рокаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́каш — бунт, узброенае паўстаньне шляхты ў Рэчы Паспалітай супраць караля дзеля абароны ўласных правоў і вольнасьцяў. Рокашам таксама называюць канфэдэрацыю, скіраваную супраць караля.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рокаш (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Rokosz_Sandomierski.jpg/640px-Rokosz_Sandomierski.jpg)
Першапачаткова слова азначала наезд шляхты і паходзіць ад вугорскага rakás — натоўп. У сваю чаргу вугорскі тэрмін паходзіць ад назвы поля пад Пэштам, дзе зьбіралася конная шляхта дзеля выбару манархаў.
Права на бунт падданых супраць уладара паходзіла зь сярэднявечнага права на супраціў каралеўскай уладзе. У Рэчы Паспалітай юрыдычнаю асноваю для рокашу быў артыкул de non praestanda oboedientia, зафіксаваны ў так званым «Мельніцкім прывілеі» 1501 року, Генрыкавых артыкулах 1573 року і Pacta conventa (яны падпісваліся кожным каралём, пачынаючы з Генрыка Валезы). Паводле іх сэнатары мелі права ўважаць караля, які пераўзышоў свае паўнамоцтвы, за тырана[1].
Найвядомейшымі рокашамі былі «Курыная вайна», рокаш Зебжыдоўскага, рокаш Любамірскага і Ловіцкі рокаш.