Канфэдэрацыя (Рэч Паспалітая)
зьвяз шляхты ў Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфэдэрацыя ў Рэчы Паспалітай — палітычны хаўрус, у які аб’ядноўвалася шляхта (пераважна) дзеля дасягненьня канкрэтных палітычных мэтаў.[1]
Канфэдэрацыі ствараліся як для падтрымкі караля і дзяржаўнай палітыкі, так і для абвяшчэньня адмовы падпарадкоўвацца каралю (рокаш), што дазвалялася «Генрыхавымі артыкуламі», з мэтай прымусіць караля станоўча вырашыць пэўнае пытаньне. Канфэдэрацыі стваралі свае ўласныя органы ўлады, якія дзейнічалі паралельна зь дзяржаўнымі.