Робэрт Бадэн-Паўэл
заснавальнік і кіраўнік скаўцкага руху, генэрал-лейтэнант, пісьменьнік, барон Гілвэлскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Робэрт Бадэн-Паўэл (па-ангельску: Robert Baden-Powell; 22 лютага 1857, Лёндан, Вялікабрытанія — 8 студзеня 1941, Ньеры, Кенія) — заснавальнік і кіраўнік скаўцкага руху, генэрал-лейтэнант, пісьменьнік, барон Гілвэлскі. Поўнае імя — Робэрт Стывэнсан Сьміт Бадэн-Паўэл (па-ангельску: Robert Stephenson Smyth Baden-Powell). Кавалер некалькіх ардэноў. У 1939 годзе быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.
Хуткія факты Мянушка, Месца нараджэньня ...
Робэрт Стывэнсан Сьміт Бадэн-Паўэл па-ангельску: Robert Stephenson Smyth Baden-Powell | |
22 лютага 1857(1857-02-22)[1][2][3][…] — 8 студзеня 1941(1941-01-08)[1][2][3][…] (83 гады) | |
Мянушка | БП |
---|---|
Месца нараджэньня | Вялікабрытанія, Лёндан, Падынгтон, Станхоп тэраса, 11 |
Месца сьмерці | Кенія, Ньеры |
Прыналежнасьць | Вялікабрытанія, Індыя, Мальта, Турэччына, ПАР |
Род войскаў | Гусары, вайсковая выведка |
Гады службы | 1879—1910 |
Званьне | Генэрал-лейтэнант. Генэральны інспэктар кавалерыі. Начальнік штабу |
Камандаваў | 5-ы Драгунскі поўк |
Бітвы/войны | 217-ці дзённая абарона Мафэкінгу (англа-бурская вайна), Англа-ашантыйскія войны, англа-бурскія войны |
Узнагароды | Зорка Ашанты (1895)[4], Мэдаль Англа-Паўднёваафрыканскіх кампаніяў (1896)[5], Каралеўскі Паўднёва-Афрыканскі мэдаль(1899[6], 1902)[7], Бойскаўцкі Срэбны Воўк, Бойскаўцкая Срэбная ўзнагарода Бафала (1926)[8], Ордэн заслуг (1937), Ордэн сьв. Міхаіла і сьв. Георгія, Каралеўскі Віктарыянскі ордэн, Ордэн Бані, найменаваны на Нобэлеўскую прэмію міру (1939)[9]. |
Закрыць
Герой англа-бурскай вайны — пад час абароны г. Мафэкінг (Р. Бадэн-Паўэл быў камэндантам крэпасьці) вытрымаў аблогу крэпасьці, якая працягвалася 217 дзён, пры суадносінах бакоў 1:12 — крыху больш за 1000 ангельцаў супраць 12 000 бураў і ваюючых на іх баку зулускіх плямёнаў. Пад час аблогі арганізаваў першы атрад юнакоў-выведнікаў.