адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Прапойскі раён (з 1945 году — Сла́ўгарадзкі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Прапойскі раён мяжуе з Быхаўскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Краснаполькім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Кармянскім і Рагачоўскім раёнамі Гомельскай вобласьці.
Прапойскі раён | |
(Слаўгарадзкі раён) | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Прапойск |
Кіраўнік | Андрэй Віктаравіч Кажамякін[d] |
Насельніцтва (2018) | 12 781[1] |
Шчыльнасьць | 9,7 чал./км² |
Плошча | 1320,02[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 156 м[3] |
Месцазнаходжаньне Прапойскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён падзяляецца на места Прапойск і 5 сельсаветаў: Васькавіцкі, Гіжэнскі, Кабінагорскі, Лапаціцкі, Сьвенскі. Былыя сельсаветы: Баханскі, Каменскі, Кульшыцкі і Старынкаўскі.
Знаходзіцца на поўдні Магілёўскай вобласьці.
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Проня (з Растай, Крупкай, Трасьліўкай і Аўсовінай), Пясчанка, Касалянка з Пацэяй, Ельня, Галуба, Каменка, Якушаўка; Баброўка (прыток Дняпра), Хоцінка (прыток Рэсты). У Кабінагорскім сельсавеце раёну, што на поўдзень ад Прапойску, месьціцца Блакітная крыніца, якая ёсьць найбольшай ва Ўсходняй Эўропе.
Праз раён праходзіць аўтамабільная дарога Бабруйск — Крычаў.
За час Нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў насельніцтва Прапойскага раёну скарацілася 39 000 да 25 000 чалавек (-36 %). Сярод 18 000 мужчынаў у жывых засталося 8000. У тым ліку каля 4000 чырвонаармейцаў і савецкіх партызанаў не вярнуліся з вайны. У межах раёну зьнішчылі 51 са 160 вёсак. Большасьцю людзі загінулі ў 1943 годзе пры наступе Чырвонай арміі на Прапойск. У 120 брацкіх магілах пахавалі каля 10 000 вайскоўцаў[7]. 4 лістапада 2017 году на ўсходзе раёну ўтварылі Прапойскі заказьнік плошчай звыш 147 км², што складала звыш 11 % земляў Прапойскага раёну[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.