![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Leber_Schaf.jpg/640px-Leber_Schaf.jpg&w=640&q=50)
Печань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́чань (па-лацінску: hepar) — жыцьцёванеабходны непарны ўнутраны орган хрыбетных жывёлаў і чалавека, орган знаходзіцца ў поласьці жывата й выконвае вялікую колькасьць розных фізыялягічных функцыяў. Печань выконвае важную ролю ў працэсе мэтабалізму, гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сынтэзуе плязьмены бялок, удзельнічае ў стварэньні гармонаў і дзейнічае як дэтаксыфікатар. Печань зьяўляецца неабходным органам жыцьцядзейнасьці арганізму, у цяперашні час няма магчымасьці кампэнсаваць адсутнасьць функцыі печані ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Leber_Schaf.jpg/640px-Leber_Schaf.jpg)
Гэты орган разьмешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласьці нутра. Печань вырабляе жоўць, лугавы склад, які дапамагае ў страваваньні праз эмульгаваньне ліпідаў. Вузкаспэцыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спэктар вялікіх аб’ёмаў біяхімічных рэакцыяў, у тым ліку сынтэз і распад дробных і складаных малекулаў, многія зь якіх неабходныя для нармальнай жыцьцядзейнасьці[1].